Сліжэўскі: У інцыдэнце з карэспандэнтам tut.by міліцыя дзейнічала ў межах сваіх паўнамоцтваў
Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі лічыць "не зусім карэктным" каментаваць інцыдэнт з карэспандэнтам tut.by Паўлам Дабравольскім, які адбыўся 25 студзеня ў судзе Фрунзенскага
раёна Мінска, бо не ў курсе ўсіх дэталяў, але мяркуе, што міліцыя дзейнічала ў межах сваіх паўнамоцтваў. Пра гэта ён заявіў 10 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.