Вышыванка вяртаецца з трыумфам
У сацыяльных сетках кіпяць сур'ёзныя жарсці, якія справакавала... беларуская вышыванка, а дакладней масавае захапленне нацыянальнай вышыванай кашуляй, якое пачалося нядаўна. Тых, хто не
прымае вышыванкі, папракаюць у нелюбові да радзімы, а тых, хто купіў і носіць — у атаясамленні Беларусі і сельскага ўкладу жыцця, ад якога беларусы ўжо сышлі.