Супрацоўнікаў «Віцебскгазу» з пагрозамі прымушаюць падпісвацца на сацсеткі прадпрыемства
Адзін з супрацоўнікаў вытворчага ўпраўлення «Віцебскгаз» распавёў журналістам, што працаўнікоў прадпрыемства прымушаюць падпісвацца на сацсеткі вышэйстаячай арганізацыі — «Віцебскаблгаз». Па словах мужчыны, просьбы аб падпісцы гучалі і раней, але нядаўна супрацоўнікам сталі пагражаць пазбаўленнем прэміі, 13-га заробку і нават непрацягам кантракту.