Супрацоўнікаў «Віцебскгазу» з пагрозамі прымушаюць падпісвацца на сацсеткі прадпрыемства

Адзін з супрацоўнікаў вытворчага ўпраўлення «Віцебскгаз» распавёў журналістам, што працаўнікоў прадпрыемства прымушаюць падпісвацца на сацсеткі вышэйстаячай арганізацыі — «Віцебскаблгаз». Па словах мужчыны, просьбы аб падпісцы гучалі і раней, але нядаўна супрацоўнікам сталі пагражаць пазбаўленнем прэміі, 13-га заробку і нават непрацягам кантракту.

vicebskhaz_2.png


Зараз у тэлеграм-канале «Віцебскаблгазу» — 1158 падпісантаў. У YouTube-канале — 723. У Instagram — 2442 фолавера. У сацсетках публікуюцца навіны аб працы філіялаў унітарнага прадпрыемства, а таксама справаздачы аб мерапрыемствах, конкурсах і ўзнагароджаннях супрацоўнікаў.
Па словах супрацоўніка, настойлівая просьба падпісацца на сацсеткі «Віцебскаблгазу» з'явілася яшчэ паўгода таму. Але ў апошнія дні жніўня ў працоўнай групе ў Viber «Віцебскгазу» з'явілася паведамленне ад адміністрацыі прадпрыемства. У ім казалася, што тых, хто не падпісаны на YouTube, Telegram і Instagram вышэйстаячага прадпрыемства будуць пазбаўляць прэміі для пачатку, 13-га заробку ў тым ліку, аж да звальнення. Таксама пагражаюць пакараннем для майстра і кіраўніка.

vicebskhaz.jpg

На прадпрыемстве кажуць, што гэта ініцыятыва нашага дырэктара. Многія, вядома, спрабуюць адмаўляцца, спасылаючыся на тое, што не карыстаюцца сацсеткамі.
Журналісты «Л*стэрка» паспрабавалі звязацца з дырэктарам «Віцебскгаз» і даведацца пра сітуацыю з падпіскай на сацсетцы «Віцебскаблгазу». Аднак у прыёмнай Андрэя Гаганава адказалі, што яго няма на месцы, а пазней аказалася, што начальнік з'ехаў у камандзіроўку.