Забаўная арыфметыка
Мяне заўсёды здзіўляла забаўная арыфметыка ўладаў. Напрыклад, нам увесь час кажуць, што насельніцтва плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі толькі 30%, хаця кошты ўсё растуць. Альбо, калі кошт
праезду быў 1 300 рублёў, нам казалі, што квіток павінен каштаваць 3 000. А калі кошт узрос да 3 000, нам кажуць, што сапраўдны кошт праезду — 6 000. Афіцыйная ж інфляцыя ў нас —
12%. Што гэта?