192-гі дзень вайны Расіі супраць Украіны: пад ударам Харкаў і Мікалаеў, Расія панесла значныя страты

Што адбываецца ва Украіне? Сабралі для вас галоўнае пра тое, што вядома на раніцу, 4 верасня, на франтах Украіны.

1659623728_2496.jpg


Расійскія войскі некалькі разоў уначы і раніцай 4 верасня абстрэльвалі Мікалаеў. Пад ударам у абласным цэнтры апынуліся лячэбныя ўстановы і жылыя дамы.

Па даных кіраўніка Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталя Кіма, у выніку абстрэлу, папярэдне ракетамі С-300, істотна пашкоджаныя тры лячэбныя ўстановы, дзве навучальныя ўстановы, гасцініца і музей. Таксама пашкоджаныя жылыя дамы. Папярэдне без ахвяр і пацярпелых.

Акрамя таго, у выніку абстрэлаў пашкоджаныя электрасеткі і вадаправод. У цяперашні час камунальнікі і аварыйныя брыгады працуюць над іх аднаўленнем.

У Кіеўскім раёне Харкава ў выніку расійскага абстрэлу знішчаны рэстаранны комплекс. Ратавальнікі паведамілі, што ўсе забудовы рэстарана былі пабудаваныя з драўніны, таму адразу пасля выбуху ўзнік пажар, які ахапіў амаль усю тэрыторыю комплексу.

Па-ранейшаму напружанай застаецца сітуацыя ў раёне Запарожскай АЭС. Увечары 3 верасня пасля абстрэлаў расійскімі войскамі ліній сувязі Запарожскай АЭС з энергасістэмай Украіны быў адключаны ад энергасеткі энергаблок №5 ЗАЭС. Зараз у працы застаецца 6-ты энергаблок, які з абмежаванай магутнасцю праз рэзервовую лінію падае электраэнергію ў энергасістэму Украіны, а таксама забяспечвае ўласныя патрэбы Запарожскай АЭС.

Расія вядзе наступ на Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках, расійцы спрабуюць палепшыць лагістыку забеспячэння сваіх войскаў. ВСУ паспяхова адбілі варожыя атакі ў раёне населеных пунктаў Багародзічнае, Пасека, Даліна, Бахмут, Пакроўскае, Бахмутскае, Пяскі і Першамайскае.

1651906443_7021.webp


УСУ ліквідавалі яшчэ 450 акупантаў і 15 танкаў. Як паведаміў дарадца офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч, расійскія вайскоўцы на Херсонскім кірунку пасля ўдару Узброеных Сіл Украіны па адным са спецпадраздзяленняў упершыню не палічылі сваіх забітых.

«Накрылі вельмі шмат расійскіх вайскоўцаў у адным размяшчэнні. Па некаторых звестках, гэта была база аднаго з спецпадраздзяленняў... Упершыню адзначаны выпадак, калі расійскае камандаванне не палічыла забітых. Магчыма, гэта было звязана з тым, што яны чакалі паўторнага ўдару, але каманда была загрузіць і вывозіць, не лічачы фізічна. Звышвысокія страты», — адзначыў Арастовіч.

Паводле звестак украінскага боку, страты Расіі ў вайне з Украінай набліжаюцца да 50 тысяч чалавек.

1662273679_3540.webp


На поўдні ВСУ праводзяць планамернае контрнаступленне. У Амерыканскім інстытуце вывучэння вайны лічаць, што асноўная мэта ўкраінскіх абаронцаў — гэта ўдары па вузлах тылавога забеспячэння акупантаў.