222 дні працягваецца вайна. Новыя вызваленні, ракеты і атамная падлодка

Кожная ноч прыносіць сумныя і гераічныя навіны. Чытайце, што асноўнае адбылося, пакуль вы спалі.

1664747423_2839.webp

Спікер усходняй групоўкі Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты паведаміў аб вызваленні вёскі Торскае ў Данецкай вобласці.
Аб гэтым ён сказаў у эфіры тэлемарафону.
Адказваючы на пытанне адносна паведамленняў аб акружэнні вялікай колькасці акупантаў у напрамку Лімана, Чараваты расказаў, што «частка з іх фізічна знішчана, частка ўзята ў палон, а частка змагла пэўнымі калонамі або малымі групамі выйсці».

0fea03a6_a624_4c7f_ab6b_d6f38fdc852c.jpg

«Зараз пэўная частка з іх спрабуе займаць абарону ў Крамянной. Адпаведна, нашы падраздзяленні працягваюць там працу, таму што рэшткі іх ёсць у лясах. Стабілізацыя сітуацыі, адлоў гэтых астаткаў акупантаў, размініраванне — вельмі моцна замініравана тэрыторыя», — сказаў ён.

Расійскія акупанты нанеслі ракетныя ўдары па Днепрапятроўшчыне, інфармацыя аб загінулых і параненых удакладняецца.
Пра гэта ў сваім Telegram паведаміў старшыня Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка.

1664777370_9887.jpg

«Раніца пачалася з ракетнай атакі на вобласць. Расійцы ўдарылі па Дняпроўскім раёне. На месцы прылёту працуюць усе службы», — паведаміў Разнічэнка.
Разнічэнка таксама адзначыў, што ўсю ноч вораг тэрарызаваў Нікапальскі і Крыварожскі раёны.
У прыватнасці, паводле яго слоў, Нікапальскі раён расійцы абстралялі з «Градаў» і цяжкай артылерыі. Ударылі па трох абшчынах — Нікапальскай, Марганецкай і Мірскай. Абышлося без загінулых і параненых.
Тым часам у Нікапалі пашкоджана з дзясятак шматпавярховых і прыватных дамоў і лініі электраперадач, а ў Марганецкай абшчыне з-за расійскіх снарадаў успыхнуў пажар у дачным доме. Полымя ўжо ўтаймавалі.
«У Мірскай абшчыне амаль 1 000 сем'яў засталася без святла. Аварыйныя брыгады энергетыкаў працуюць ужо», — дадаў ён.
Тым часам у Крыварожскім раёне пад удар трапіла Зеленадольская абшчына. У вёсцы Мар'янскае пашкоджаны прыватныя дамы, сонечная электрастанцыя, склады сельгаспрадпрыемства, газаправод і электрасеткі. Людзі не пацярпелі.
На поўдні УСУ знішчылі варожы гелікоптэр Ка-52 і 2 танкі.

1652642284_3066.webp

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе аператыўнае камандаванне «Поўдзень»:
«Нашай авіяцыяй нанесена 7 удараў па ворагу, сіламі супрацьпаветранай абароны ў Бярыслаўскім раёне збіты варожы ўдарны гелікоптэр Ка-52».
З базы ў Расіі на вучэнні адбыла атамная падлодка «Белгарад» з ядзернымі супертарпедамі «Пасейдон», піша «La Repubblica».

1d96e000_fcf2_4a3c_90ae_589a172b756d.jpg

Як паведамляе выданне, пра гэта стала вядома выведцы НАТА. Падводная атамная лодка мае тарпеду «Пасейдон» з ядзернай боегалоўкай, якая можа выклікаць 500-мятровыя радыеактыўныя цунамі, здольныя знішчыць такія гарады, як Нью-Ёрк або Лос-Анджэлес.
Выданне піша, што на борце падлодкі «Белгарад» знаходзіцца да 8 такіх ракет. НАТА накіравала саюзным камандаванням даведку, аднак верагоднасць ужывання такой зброі вельмі малая.