244-ты дзень вайны. УСУ разбамбілі базу кадыраўцаў, ва Украіне ад пачатку вайны загінулі 430 дзяцей

Апошнія звесткі з украінскіх франтоў.

1666670650_6182.webp

У панядзелак увечары ўкраінскія вайскоўцы ўдарылі па базе байцоў Кадырава ў Херсонскай вобласці.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, у выніку ўдару больш за 60 акупантаў параненыя, яшчэ каля 40 ліквідаваныя.

«УСУ нанеслі ракетны ўдар па базе, дзе знаходзіліся «ціктокеры». Паводле папярэдняй інфармацыі, у кадыраўцаў каля 40 сышлі на ДМБ і больш за 60 параненыя», — гаворыцца ў паведамленні.

У сеціве таксама пішуць, што кадыраўцы размясціліся ў школе. Туды прыляцеў артснаряд ад УСУ.

Расійскія войскі 24 кастрычніка выпусцілі па ўкраінскім тыле ўсяго дзве ракеты. Гэта можа быць паказчыкам знясілення запасаў ракет і БПЛА. Да таго ж эфектыўнасць такіх удараў па дасягненні РФ стратэгічных мэтаў нізкая.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны.

Эксперты цытуюць кіраўніка ГУР Кірыла Буданава, які заявіў напярэдадні пра паслабленне нанясення Расіяй новых ракетных і дронных удараў. На яго думку, РФ ужо знясіліла свой запас крылатых ракет.

Таксама адзначаецца, што замест вайсковых мэтаў Расия абрала грамадзянскую інфраструктуру, каб пасеяць паніку і страх сярод украінцаў.

Акупанты выкарысвалі большую частку свайго арсенала крылатых ракет. Паводле папярэдніх падлікаў, у РФ засталося ўсяго 13% «Іскандэраў», 43% «Калібраў» і 45% — Х-101 і Х-555.


Ад пачатку вайны щ выніку абстрэлаў і баявых дзеянняў ва Украіне 430 дзяцей загінулі і 820 траўмаваныя.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ігар Кліменка.

Ён адзначыў, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расиі ва Украіну знойдзена 6915 зніклых дзяцей, а яшчэ 236 застаюцца ў вышуку.

«Знайшлі 6915 зніклых дзяцей. 236 яшчэ адшукваем. Усяго ў выніку абстрэлаў і баявых дзеянняў 430 дзяцей загінулі і 820 траўмаваныя», — дадаў Кліменка.

Цягам минулага дня расийскія акупанты сем разоў абстралялі памежныя абшчыны Сумскай вобласці.

Пра гэта паведаміў старшыня Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.

«Цягам дня расийцы сем разоў абстралялі памежныя абшчыны Сумскай вобласці. Вораг вёў агонь па Сярэдзіна-Будскай, Шалыгінскай, Юнакоўскай і Вялікапісараўскай грамадах», — адзначыў ён.

«На шчасце, ва ўсіх выпадках абышлося без ахвяр і разбурэнняў», — дадаў старшыня АВА.

Між тым, скарыстаўшыся прыпыненнем абстрэлаў, у Кіеў з неабвешчаным візітам прыбыў прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Фота прэзідэнта на чыгуначным вакзале ўкраінскай сталіцы апублікавала яго прэс-сакратар Керсцін Хаммелін.

«Наша салідарнасць непарушная, і такой яна застанецца. Федэральны прэзідэнт Штайнмаер прыбыў ва Украіну», — напісала яна.

Сёння чакаецца сустрэча Штайнмаера з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.Крыніцы: Украінскія медыя.