243-ці дзень на вайне. УСУ адціснулі акупантаў на 2 км ва ўсходнім прыгарадзе Бахмута
Назбіралі для вас самае асноўнае, што адбылося на фронце.
Ізраіль перадаў Украіне выведдадзеныя для барацьбы з іранскімі дронамі — New York Times.
У артыкуле не пазначана, пра якую менавіта інфармацыю ідзе гаворка. Пры гэтым зазначаецца, што кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба звярнуўся да Ізраіля з просьбай дапамагчы з сістэмамі супрацьпаветранай абароны.
У сваю чаргу міністр абароны Ізраіля Бені Ганц адмовіў украінскаму дыпламату, таму што Іерусалім супрацоўнічае з Масквой у правядзенні рэйдаў у Сірыі. У той жа час пазначана, што Ізраіль дасць Украіне сістэмы ранняга папярэджання, што дапаможа змагацца з іранскімі беспілотнікамі.
УСУ адціснулі акупантаў на 2 км ва ўсходнім прыгарадзе Бахмута
Аб гэтым піша Visegrad 24.
Дзяцей ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў прымусова перавезлі ў псіхіятрычную бальніцу ў Сімферопальскім раёне.
Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
«Расійцы працягваюць цынічна выкрадаць украінскіх дзяцей на часова акупаваных тэрыторыях. На гэты раз яны прымусова вывозяць дзяцей з інваліднасцю, якія пражываюць у Аляшкоўскім дзіцячым доме-інтэрнаце Херсонскай вобласці. Па стану на 22 кастрычніка ў Крым было вывезена 12 выхаванцаў камунальнай установы», — падкрэсліў ён.
Ярмак дадаў, што гэтая інфармацыя ўжо паступіла ў офіс Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека.
Ён адзначыў, што яшчэ 7 кастрычніка акупанты стварылі так званую бюджэтную ўстанову «Аляшкоўскі дзіцячы дом-інтэрнат» на базе маёмаснага комплексу камунальнай установы «Аляшкоўскі дзіцячы дом-інтэрнат» і прызначылі новага «дырэктара ўстановы»
Кіраўнік АП падкрэсліў, што пакуль невядома, што будзе далей з гэтымі дзецьмі.
«За такія дзеянні павінен быць жорсткі прававы адказ — гэта генацыд украінцаў. Мы робім усё, каб расійцы адказвалі за гэта. І яны будуць адказваць на полі бою і перад Міжнародным трыбуналам, які абавязкова будзе», — падкрэсліў Ярмак.