328-мы дзень вайны. Украіна адбіла атакі на Бахмут і Саледар, Прыгожын канфліктуе з генераламі

Сабралі апошнюю інфармацыю з франтоў расійска-украінскай вайны.

1672343546_6551.jpg

За суткі ўкраінскія абаронцы адбілі атакі акупантаў у раёнах больш за 20 населеных пунктаў.

«За мінулыя суткі падраздзяленні Сіл абароны адбілі атакі акупантаў у раёнах больш за 20 населеных пунктаў, у тым ліку: Белагораўка Луганскай вобласці, Верхнекаменскае, Спорнае, Краснапалоўка, Соль, Саледар, Белагораўка, Бахмут, Севернае, Каменка, Вадзяное, Невельскае, Мар'інка, Пабеда Данецкай вобласці», — гаворыцца ў ранішняй зводцы Генеральнага штаба.

Тым часам падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Украіны за суткі разбілі пункт кіравання, 11 раёнаў засяроджвання расійцаў, склад гаруча-змазачных матэрыялаў і склад боепрыпасаў.

За мінулыя суткі армія РФ нанесла два ракетныя і сем авіяўдараў, паведамляе таксама Генштаб УСУ.

«За мінулыя суткі праціўнік нанёс два ракетныя і сем авіяцыйных удараў і здзейсніў больш за 70 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. У прыватнасці, па грамадзянскай інфраструктуры, ёсць параненыя і загінулыя сярод мірнага насельніцтва. Высокая небяспека далейшых расійскіх авіяцыйных і ракетных удараў па аб'ектах на ўсёй тэрыторыі Украіны захоўваецца», — гаворыцца ў паведамленні.

У Генштабе падкрэслілі, што расійцы не пакідаюць сваіх намераў захапіць цалкам Данецкую вобласць. Вядуць наступальныя дзеянні на Бахмуцкім і Аўдзееўскім напрамках.

1672302179_6439.webp

На Купянскім, Ліманскім і Новапаўлаўскім напрамках РФ спрабуе палепшыць тактычнае становішча, на Запарожскім і Херсонскім — працягвае абараняцца.

Між тым на Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках (з боку Беларусі) абстаноўка без істотных змен, наступальных груповак праціўніка не выяўлена. Танкавым, мінамётным і артылерыйскім абстрэлам падвергліся раёны больш за 15 населеных пунктаў.

На Бахмутскім кірунку агнявому паражэнню падвергнуліся Саледар, Бахмут і яшчэ 13 населеных пунктаў. На Авдееўскім пад агонь патрапілі Аўдзееўка, Вадзяное, Першамайскае, Георгіеўка, Мар'інка і Наваміхайлаўка Данецкай вобласці.

За мінулыя суткі колькасць абстрэлаў падкантрольных Украіне тэрыторый Запарожскай вобласці ўзрасла да 130. Ноччу акупанты абстралялі прыватны сектар у Запарожскай вобласці.

Як паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старых, абышлося без ахвяр, пашкоджаныя тры дамы.

1673933791_8993.webp

Тым часам Інстытут вывучэння вайны паведамляе, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын «працягвае рабіць «ўкіды» ў інфармацыйнай прасторы, накіраваныя на падрыў даверу да Мінабароны і Пуціна». У Крамлі, наадварот, спрабуюць падарваць уплыў кіраўніка вагнераўцаў, адзначаюць аналітыкі.

У прыватнасці, Прыгожына публічна абвінавачваюць у наўмысным асвятленні канфлікту паміж Мінабароны РФ і «Вагнерам», падкрэсліваюць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны.

«Крэмль працягвае публічна аспрэчваць заявы кіраўніка «Вагнера» Яўгена Прыгожына аб тым, што войскі «Вагнера» нясуць выключную адказнасць за захоп Саледара Данецкай вобласці 12 студзеня. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыпісаў поспех на перадавой Міністэрству абароны Расіі і Генштабу. Заява Пуціна транслявалася ў прамым эфіры на кантраляваным дзяржавай тэлебачанні і, верагодна, была наўмыснай спробай падарваць ўплыў Прыгожына ў расійскам інфармацыйнай прасторы, улічваючы, што Пуцін раней устрымліваўся ад каментароў адносна тактычных дасягненняў ва Украіне», — гаворыцца ў справаздачы.

1672739707_2392.webp

Аналітыкі таксама адзначаюць, што Пуцін спрабаваў прадэманстраваць, што ён захоўвае кантроль над традыцыйнымі расійскімі СМІ, тады як Прыгожын працягвае нарошчваць аўдыторыю ў Telegram і іншых сацыяльных сетках.

«Мінабароны Расіі, у сваю чаргу, таксама працягвала паведамляць пра тое, што дэсантна-штурмавыя атрады Паўднёвай вайсковай акругі (ПГК) РФ і расійскія Паветрана-дэсантныя войскі атакуюць украінскія пазіцыі ў раёне Бахмута, і, верагодна, наўмысна не згадвала пра войскі «Вагнера» ў сваім штодзённым брыфінгу 15 студзеня», — акцэнтуюць у ISW.

У той жа час, кажуць эксперты, прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў ускосна абвінаваціў Прыгожына ў наўмысным асвятленні канфлікту паміж Мінабароны РФ і «Вагнерам» у расійскай інфармацыйнай прасторы.

«Пяскоў, які спрабуе абвергнуць паведамленні аб канфлікце паміж Прыгожыным і Мінабароны РФ, заявіўшы 16 студзеня, што гэтыя паведамленні з'яўляюцца «прадуктам інфармацыйных маніпуляцый». Аднак Пяскоў дадаў, што хоць большасць такіх маніпуляцый адбываецца ад «ворагаў» Расіі, у Крамля ёсць «сябры», якія таксама вядуць сябе падобным чынам. Заява Пяскова, магчыма, была маўкліва накіраваная супраць Прыгожына, чыя крытыка расійскага Мінабароны становіцца ўсё больш нахабнай», — гаворыцца ў справаздачы.

Прыгожын тым часам працягвае намаганні, накіраваныя на тое, каб падарваць давер да расійскага МА і пуцінскіх дзейных асобаў.

«Прыгожын наўпрост адказаў на заяву Пяскова ў інтэрв'ю пра канфлікт з Мінабароны, заявіўшы, што ў яго няма прычын не давяраць Пяскову. Прыгожын мог бы лёгка абвергнуць паведамленні пра канфлікт, але працягнуў сваю тактыку выкарыстання наўмысна недакладных паведамленняў, каб выклікаць больш дыскусій у расійскай інфармацыйнай прасторы, у канчатковым выніку накіраваных на падрыў даверу да Мінабароны і Пуціна», — адзначаюць аналітыкі.