369-ты дзень на вайне. Акупанты рыхтуюцца бегчы з Херсонскай вобласці ў Крым

Вораг наносіць атакі з паветра, украінцы падлічваюць страты і збітыя дроны. Вымалёўваецца дата контрнаступу на поўдні.

Фота: GeneralStaff.ua

Фота: GeneralStaff.ua

У ноч на 27 лютага расійскія вайскоўцы атакавалі тэрыторыю Украіны 14 беспілотнікамі «Шахед». Па папярэдніх дадзеных, украінскія вайскоўцы збілі 11 з іх, паведаміў Генштаб УСУ.
Падчас начнога нападу ўдары, у прыватнасці, былі нанесеныя па Запарожжы і Хмяльніцкаму. У Запарожжы пашкоджаны аб'ект грамадзянскай інфраструктуры, людзі не пацярпелі. У Хмяльніцкім пад абстрэл патрапілі жылыя дамы, загінуў адзін чалавек, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.
Акупанты рыхтуюцца бегчы з Херсонскай вобласці ў Крым
У Алёшках і Скадоўску Херсонскай вобласці расійскія вайскоўцы рыхтуюцца да ўцёкаў на тэрыторыю часова акупаванага Крыма.
Як паведамляе Генштаб УСУ, яны баяцца, што УСУ вызваляць Херсоншчыну.
Так, з 21 лютага зафіксаваны выезд мясцовых калабарантаў у Бахчысарай, Сімферопаль і Керч. Ужо 24 лютага акупанты аб'явілі аб так званай эвакуацыі ўсіх ахвотных.
«Для перавозкі калабарантаў вораг задзейнічаў ваенныя грузавыя аўтамабілі, з сабой дазволена браць толькі ручны багаж», — распавялі ў Генштабе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў тры ўказы, якія ўводзяць у дзеянне рашэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны краіны аб санкцыях у адносінах да расіян.
Санкцыі ўведзены ў дачыненні да 277 фізічных і 92 юрыдычных асоб. Абмежаванні закранулі лёгкаатлетку Алену Ісінбаеву, плыўца Аляксандра Папова, дачок заснавальніка ПВК Вагнера Яўгена Прыгожына, Паліну і Вераніку, іншых людзей і кампаніі, звязаныя бізнэсоўцам.
У самаабвешчанай ДНР абвясцілі аб стварэнні «добраахвотніцкага батальёна», у які ўвайшлі ўкраінскія вайскоўцы, якія трапілі ў палон. Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на Андрэя Цішчанку — як сцвярджаецца, былога ўкраінскага вайскоўца, які стаў адным з камандзіраў гэтага батальёна.
«Фарміраванне батальёна на этапе атрымання расійскага грамадзянства, атрымання пашпарта, падпісання кантракта і змяшчэння ў лагер для далейшай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і фарміравання», — сказаў Цішчанка.
Кантракт на службу ва Узброеных сілах РФ, паводле яго слоў, заключаецца з палоннымі «на агульных падставах».