

Хто такі Бэнксі?
Пад гэтым імем вядомы ананімны брытанскі майстар стрыт-арта, левы палітычны актывіст і рэжысёр-дакументаліст, які актыўна працуе з 1990-х. Ужо два дзесяцігоддзі яго спрабуе затрымаць паліцыя, але Бэнксі прадумаў мабільную тэхналогію нанясення малюнка. Спачатку ён стварае карціну ў майстэрні, а потым ранкам хутка наносіць яе на гарадскія сцены з дапамогай трафарэтаў.
Працы Бэнксі часта звязаны з актуальнымі падзеямі ці сацыяльным кантэкстам: яны сатырычныя або драматычныя. Для сваіх твораў ён выкарыстоўвае толькі тры (за рэдкімі выключэннямі) асноўных колеры: чорны, белы і чырвоны. Часам Бэнксі спецыяльна для аўкцыёнаў робіць малюнкі, а часам яго працы выразалі са сцен і выкрадалі. Самая дарагая на сёння праца брытанца — малюнак «Каханне ў смеццевым кошыку», які быў прададзены за $22 млн.