Эстонія дазволіла ануляваць пашпарты натуралізаваных грамадзян, што ваююць на баку Расіі
Улады Эстоніі будуць пазбаўляць грамадзянства натуралізаваных грамадзян, што ваююць за Расію ва Украіне.
![sposoby_polucheniya.jpg sposoby_polucheniya.jpg](/img/v1/images/sposoby_polucheniya.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адпаведныя папраўкі ў закон прыняў парламент Эстоніі, піша АФН.
За прыняцце закона прагаласавалі 52 члены парламента, супраць прагаласавалі 17.
Пазбаўленне пашпарта будзе адбывацца ў выпадку «ўваходжання чалавека ў дзяржаўную ці ваенную службу замежнай дзяржавы або ваеннай арганізацыі, калі такая служба звязана з пагрозай грамадскаму парадку ці нацыянальнай бяспецы Эстоніі».
Згодна з законам, урад таксама можа ануляваць атрыманае шляхам натуралізацыі эстонскае грамадзянства, калі грамадзянін быў асуджаны за злачынствы супраць чалавечнасці або агрэсіі.
![РУСКІЯ, ЯНЫ ЯКІЯ? РУСКІЯ, ЯНЫ ЯКІЯ?](/img/v1/userfiles/images/kjggnexegoc.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Пры гэтым паводле закона ўрад мае права не пазбаўляць эстонскага грамадзянства, калі служба чалавека ў замежнай дзяржаве не пагражае бяспецы Эстоніі.
У той жа час дзяржава не рэкамендуе эстонскім грамадзянам ваяваць за любую замежную дзяржаву, паколькі не можа гарантаваць абарону эстонскіх грамадзян у зоне ваенных канфліктаў.