Фотафакт: украінскія службовыя сабакі атрымалі новую амуніцыю
Кінолагі аднаго з атрадаў Дзяржпамежслужбы Украіны атрымалі ахоўную амуніцыю для службовых сабак.
![news_20220813_110456_1660377896_1.jpg news_20220813_110456_1660377896_1.jpg](/img/v1/images/news_20220813_110456_1660377896_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сабакі разам з памежнікамі выконваюць баявыя і спецыяльныя задачы па ахове дзяржаўнай мяжы. Яны працуюць у небяспечных умовах, таму самі маюць патрэбу ў сродках абароны.
Дзякуючы валанцёрскай арганізацыі «Беражыцеся і @баште» гадаванцы кінолагаў, якія служаць у небяспечных раёнах, будуць абаронены.
З гэтага часу службовыя сабакі забяспечаныя камплектамі амуніцыі: бронекамізэлькі, ахоўныя акуляры і абутак, навушнікі, медыцынскія наборы з медыкаментамі. Такая экіпіроўка не будзе перашкаджаць чацвераногім рухацца і абароніць іх ад траўм.