«Хуткі і жорсткі адказ Расіі». ЗША пагражаюць РФ з-за анексіі часткі Украіны

ЗША пагражаюць Расія адказам на запланаваную анексію часткі Украіны. Расія ж рыхтуецца да восеньскіх рэферэндумаў на захопленай украінскай тэрыторыі — у Херсонскай і Запарожскай вобласці.

photo_2022_07_25_14_18_18.jpg

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Ужо восенню РФ плануе анексаваць захопленыя падчас вайны ўкраінскія тэрыторыі. Масква нацэленая ў Херсонскай і Запарожскай вобласці зладзіць такія ж рэферэндумы, як у свой час у Крыме, ДНР і ЛНР.

Таму ЗША папярэдзілі ўлады Расіі пра хуткі і цвёрды адказ у выпадку анексіі акупаваных тэрыторый Украіны. Пра гэта гаворыцца на старонцы амбасады ЗША ў Украіне.

"Нам вядомы наступны крок Расіі. Расія закладвае аснову для анексіі акупаванай ёю ўкраінскай тэрыторыі, што з'яўляецца прамым парушэннем суверэнітэту Украіны. Калі Расія працягне рэалізацыю сваіх планаў анексіі, мы адкажам хутка і строга разам з нашымі сябрамі і партнёрамі", — гаворыцца ў заяве ЗША.

Паводле ацэнак СМІ, расійская ўлада спадзяецца з дапамогай так званых “рэферэндумаў” анексаваць пятую частку ўсёй тэрыторыі Украіны ўжо ў верасні.

Днямі кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што ваенныя мэты Масквы ва Украіне "цяпер выходзяць за межы Данбаса".

Нагадаем, учора з’явілася інфармацыя, што разам з "рэферэндумам" аб далучэнні Данбаса да РФ расіяне разглядаюць магчымасць перайменаваць Марыупаль у Жданаў.