Іран спадзяецца, што Расія дапаможа яму атрымаць ядзерную бомбу?

На думку прадстаўнікоў амерыканскай выведкі, Іран шукае дапамогі ў Расіі для падтрымкі сваёй ядзернай праграмы, піша CNN.

Фота: ТАСС

Фота: ТАСС


Выведка мяркуе, што Іран звяртаўся да Расіі па дапамогу ў набыцці дадатковых ядзерных матэрыялаў і ў вытворчасці ядзернага паліва. Паліва можа дапамагчы Ірану прывесці ў дзеянне яго ядзерныя рэактары і патэнцыйна можа яшчэ больш скараціць так званы час прарыву Ірана для стварэння ядзернай зброі.
Аднак эксперты адзначылі CNN, што рызыка распаўсюджвання ядзернай зброі залежыць ад таго, для якога рэактара выкарыстоўваецца паліва. І таксама не зразумела, ці пагадзілася Расія дапамагчы — Крэмль даўно адкрыта выступае супраць таго, каб Іран атрымаў ядзерную зброю, адзначае ўкраінская РБК.
"Іранская прапанова прагучала на фоне пашырэння партнёрства паміж Іранам і Расіяй, якое ў апошнія месяцы ўключала адпраўку Іранам беспілотнікаў і іншага абсталявання ў Расію для выкарыстання ў вайне ва Украіне, а Масква патэнцыйна давала Тэгерану парады пра тое, як здушыць пратэстны рух, што ахапіў Іран", — заявілі прадстаўнікі ЗША.


Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з непакоем назірае за любымі новымі напрамкамі супрацоўніцтва паміж Іранам і Расіяй. Любая таемная расійская дапамога Ірану, якая магла б падштурхнуць іранскія намаганні стварыць ядзерную зброю, таксама адзначыла б істотны зрух у расійскай палітыцы з прычыны сяброўства Расіі ў "групе 5+1", што прымала ўдзел у перамовах па блакаванні ядзернай праграмы Ірана.
У чэрвені Расія адхіліла рэзалюцыю, прапанаваную МАГАТЭ, у якой Іран крытыкаваўся за адмову супрацоўнічаць з інспекцыямі датычна слядоў урану, выяўленых на некаторых незадэклараваных ядзерных аб'ектах у краін. Пазіцыя РФ спрыяла зрыву перамоваў. У гэтым месяцы расійская дэлегацыя пачала наведваць аэрадром у Іране, каб агледзець баявыя беспілотнікі, якія Расія ўжо закупіла і выкарыстоўвае ва Украіне сотнямі.


Палітолаг Аляксандр Фрыдман на гэты конт у сваім тэлеграм-канале адзначае: — Імпэту, з якім Іран узбройвае Расію і тым самым падстаўляецца пад заходнія санкцыі, знайшлося цалкам лагічнае тлумачэнне, якое ўжо і раней агучвалася экспертамі і аналітыкамі: Тэгеран робіць стаўку на дапамогу Масквы ў рамках сваёй ядзернай праграмы — блакітны мары Ісламскай Рэспублікі Іран.