У Іране сілавікі зноў стралялі па дэманстрантах, ёсць забітыя
Кровапраліццем абярнуліся акцыі пратэсту ў Іране. У горадзе Захедан, сталіцы правінцыі Сістан і Белуджыстан, як паведамляюць відавочцы, у пятніцу сілавікі адкрылі агонь па пратэстоўцах.
![iran_pratesty.jpg iran_pratesty.jpg](/img/v1/images/iran_pratesty.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дэманстрацыя ў горадзе
Захедан праходзіла пад лозунгамі супраць шыіцкай тэакратыі, піша euronews.com. Адным з цэнтраў выступленняў стала
найбуйнейшая ў Іране суніцкая мячэць Макі, дзе гараджане сабраліся на
традыцыйную пятнічную малітву. Менавіта тут, па паведамленнях інфармагенцтваў,
была чутная страляніна. Паводле гэтых даных, ёсць забітыя, у тым ліку загінула
дзіця.
З пачатку пратэснай кампаніі толькі ў Захедане забітыя не менш за 30 чалавек, і больш за 200 — па ўсёй краіне. Улады прызналі працу службаў бяспекі пры разгоне выступленняў нездавальняючай, начальнік паліцыі быў звольнены. Рады бяспекі правінцыі Сістан і Белуджыстан абяцалі кампенсацыі параненым і сем'ям загінулых.
Дэманстрацыі адбываліся і ў іншых гарадах Ірана. Цэнтрам асабліва буйных пратэстаў стаў Мехабад, які называюць сталіцай іранскага Курдыстана.
![У Іране падчас падаўлення пратэстаў былі забітыя 19 дзяцей Пратэсты у Іране: забітыя 185 чалавек, у тым ліку 19 дзяцей](/img/v1/images/iran_tass.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Антыўрадавыя пратэсты ў Іране не сціхаюць ужо паўтара месяцы. Нагодай стала смерць затрыманай па абвінавачанні ў няправільным нашэнні рэлігійнай хусткі 22-гадовай Махсы Аміні ў горадзе Сакез, збітай сілваікамі. Пратэсты пачаліся 16 верасня пасля забойства дзяўчыны. Пратэстоўцы заклікалі да звяржэння аяталы Алі Хаменяі.
![Уладзімір Макей правёў перамовы з МЗС Ірана «Падыходы Беларусі і Ірана супадаюць». Макей сустрэўся з кіраўніком іранскага МЗС](/img/v1/images/1636619528_2348442.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)