Як Украіне перамагчы Расію? Тры сцэнары заканчэння вайны

Брытанскі генерал Рычард Бэранс назваў ВВС тры сцэнары заканчэння вайны і адзначыў, што даць Украіне магчымасць разграміць Расію на полі бою і вызваліць усю сваю тэрыторыю — гэта справа як мінімум двух гадоў.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo.jpg

Рычард Бэранс доўгі час узначальваў Аб'яднанае камандаванне ўзброеных сіл Вялікабрытаніі. Брытанскі генерал у адстаўцы ацаніў «вынаходлівасць» украінскіх вайскоўцаў, але адзначыў, што ім трэба больш зброі.

Генерал Рычард Бэранс у 2013-2016 гадах узначальваў Аб'яднанае камандаванне (цяпер Стратэгічнае камандаванне) Узброеных сіл Вялікабрытаніі. Таксама ўдзельнічаў у міратворчых місіях у Афганістане, Косаве і Іраку. У інтэрв'ю карэспандэнту ВВС Украіна Ірэне Таранюк афіцэр у адстаўцы выказаў сваё меркаванне аб украінскай арміі і яе контрнаступленні.

Па словах брытанскага генерала, палітыка Захаду была «правальнай» з-за таго, што пасля ўварвання РФ у Крым у 2014 годзе Украіна не атрымала дастаткова зброі, каб прадухіліць поўнамаштабную агрэсію свайго паўночнага суседа.

«Захад марудзіў з аказаннем ваеннай дапамогі», — кажа Бэранс.

Але з лютага 2022 года Захад пачаў дзейнічаць «рашуча і хутка», выкарыстоўваючы свае запасы зброі і боепрыпасаў для ўкраінскай арміі.

Аднак заходнія хаўруснікі аказваюць дапамогу Узброеным сілам Украіны ў «нарастаючых маштабах». Гэта звязана з жаданнем Захаду не даць вайне пашырыцца і ператварыцца ў сутыкненне паміж Расіяй і NATO.

«Пра гэта сведчыць тое, колькі часу спатрэбілася для пераходу на ракетныя комплексы і крылатыя ракеты, — сказаў генерал. — Расіяне, здаецца, дасягнулі найвышэйшай кропкі, і ўкраінскія войскі атрымліваюць невялікія тактычныя перамогі на полі бою».

Глядзіце таксама

Цалкам верагодна, што ў ходзе цяперашняга контрнаступлення Узброеныя Сілы Украіны дасягнуць вырашальнага пералому, прагназуе эксперт.

«Але нават калі яны даб'юцца вялікіх поспехаў на полі бою да наступлення зімы, гэтага будзе недастаткова, каб выцесніць Расію з Украіны. Гэта значыць, цяперашніх магчымасцяў дастаткова, каб не страціць, дастаткова, каб не пагоршыць сітуацыю, — але не дастаткова, каб выйграць».

Цяпер, адзначае Бэранс, надыходзіць час трэцяга этапу заходняй ваеннай дапамогі. Гэта «этап выбару»: ці працягне Захад стаяць бок аб бок з Украінай, пакуль трэба забяспечваць яе зброяй, падрыхтоўкай, грашыма і падтрымкай ці не?

«На мой погляд, гэта справа як мінімум двух гадоў — даць Украіне магчымасць разграміць Расію на полі бою і вызваліць усю сваю тэрыторыю. Гэта вельмі вялікае пытанне, і не трэба забываць, што Расія думае гэтак жа, але з дакладнасцю да наадварот. Ці не варта ёй зрабіць перапынак, каб пераўзброіцца — і вярнуцца, каб нанесці яшчэ мацнейшы ўдар. Такім чынам, гэтая вайна ўвайшла ў вельмі цяжкую фазу».

Генерал Рычард Бэранс 

Генерал Рычард Бэранс 


Перавагі і недахопы Узброеных Сіл

«Украінскія ўзброеныя сілы паказалі сябе проста фантастычна ў абароне», — кажа генерал Бэранс.

«Яны здзівілі многіх — нават ва Украіне. Але поспехі першага этапу вайны шмат у чым былі абумоўлены сістэмнымі праваламі і некампетэнтнасцю расійскіх узброеных сіл, якія былі значна большыя, але зусім не лепшыя. І цяпер мы знаходзімся на іншы этап, калі Украіна ўжо валодае ініцыятывай на полі бою».

Украінская армія прасоўваецца ў тым ліку дзякуючы тэхніцы і падрыхтоўцы NATO. Але паўгода таму гэтыя ўкраінскія вайскоўцы не былі прафесійнымі салдатамі.

«І ад іх цяпер патрабуюць зрабіць самае складанае — атакаваць добра ўмацаваныя, падрыхтаваныя і абароненыя пазіцыі праціўніка. І робяць яны гэта сіламі добра падрыхтаванымі, але дазіраванымі — а не той пераважнай сілай для значнага прарыву, які мы ўсе ўяўлялі вясной».

Рычард Бэранс лічыць, што калі Узброеным сілам даць «больш часу, больш абсталявання, больш грошай, больш боепрыпасаў», яны могуць перамагчы расіян на полі бою.

Брытанскі афіцэр адзначыў «вынаходлівасць» украінскіх узброеных сіл, а менавіта тое, як ім удалося перапрафіляваць камерцыйныя дроны для баявых мэтаў, як яны выкарыстоўваюць інтэрнэт і штучны інтэлект.

Глядзіце таксама

Перавагі і недахопы рускай арміі

Расійскія ўлады не гатовыя зараз спыніць вайну, упэўнены генерал Бэранс. Хоць ён упэўнены, што пасля жудаснага пачатку вайны расійскія военачальнікі зрабілі высновы.

«Яны выдаткавалі шмат сродкаў, аддалі шмат жыццяў сваіх маладых салдат, але нечаму навучыліся».

Гэта бачна перш за ўсё па тым, як яны будавалі абарончыя рубяжы ўздоўж лініі фронту працягласцю больш за тысячу кіламетраў.

Глыбокія мінныя палі, тры паласы траншэй, на асобных участках арганізаваны зладжаныя контратакі. Расійская артылерыя таксама навучылася не быць, як раней, нерухомай мішэнню для далёкіх і высокадакладных удараў Узброеных сіл. Крэмль таксама мабілізаваў абаронную прамысловасць.

«Такім чынам, Расія як вораг Украіны аказалася перад дылемай: альбо, сціснуўшы зубы, утрымаць як мага большую частку захопленай Украіны і пры гэтым паралельна аднавіць сілы для будучага наступу».

«І гэта вельмі непрыемны, але верагодны сцэнар, — кажа Бэранс. — Ці знікне ў Расіі жаданне працягваць баявыя дзеянні? Паводле маіх ацэнак, Расія — ці, прынамсі, расійскае кіраўніцтва — зусім не гатовая спыніць гэтую вайну. Адсюль вынікае, што гэта справа не толькі Украіны, але і Захад мусіць падтрымліваць Украіну».

Глядзіце таксама

Варыянты заканчэння вайны

Генерал Бэранс бачыць тры альтэрнатыўныя варыянты спынення расійска-ўкраінскай вайны. Якім шляхам ісці, вырашаць украінскаму народу, адзначае ён.

Першы варыянт — гэта адмова Украіны ад далейшых баявых дзеянняў. Прычынай можа быць нявер'е ў тое, што расіян можна выгнаць з усёй акупаванай тэрыторыі, альбо што гэта будзе каштаваць занадта шмат намаганняў, крыві і грошай.

«На мой погляд, гэта было б проста жахлівае рашэнне, і я не веру, што Украіна на гэта пойдзе».

Іншы варыянт — папросту спыніць ваенныя дзеянні цяпер. Абвясціць не перамір'е, а часовае спыненне агню, прызнаючы, што ваеннага метаду для рашучай перамогі на полі бою няма.

«Гэта значыць, гэта не прызнанне пройгрышу, а прыняцце статус-кво і прыпыненне ўзброенага канфлікту. На жаль, абодва бакі выкарыстаюць паўзу, каб сабрацца з сіламі і пераўзброіцца, і вайна адновіцца ў будучыні з яшчэ большымі смерцямі і разбурэннем, а ўсе астатнія  будуць жыць ва ўмовах нявызначанасці».

Глядзіце таксама

Трэці шлях складаецца з шэрагу крокаў, галоўны з якіх — зняць ціск канкрэтных раскладаў наступлення з боку Украіны. То-бок не патрабаваць ад яе хуткага выніку на полі бою, пагражаючы спыніць падтрымку Захаду.

«Цана спробы перамагчы, калі для гэтага няма сіл, пагражае тым, што Украіна можа страціць тое, што атрымала, вычарпаўшы свае сілы, спрабуючы штурмаваць моцную расійскую абарону», — кажа Бэранс.

Калі прыбраць ціск шчыльных графікаў, то трэці спосаб — «спыніцца і падумаць». Гэта значыць, Узброеныя сілы павінны трымаць пастаянны ціск на расіян на лініі фронту, працягваць павольна знясільваць свае сілы нават зімой.

Тым часам трэба будзе нарошчваць ваенную моц Украіны пры падтрымцы Захаду, каб яна магла атрымаць упэўненую перамогу на полі бою ў наступным ці праз год.

Генерал Рычард Бэранс атрымаў рыцарскае званне ад караля Карла III (тады прынца), кастрычнік 2013 года

Генерал Рычард Бэранс атрымаў рыцарскае званне ад караля Карла III (тады прынца), кастрычнік 2013 года

«Таму што калі Украіна нарасціць непераадольную сілу, то і перамога будзе хутчэй, і страты будуць меншымі».

«Пакуль гэта адбываецца, — кажа Бэранс, — неабходна яшчэ больш аслабіць рашучасць і баяздольнасць Расіі нападамі на яе Чарнаморскі флот, уплываючы на расійскую грамадскую думку, таму далейшыя ўдары беспілотнікаў па Маскве будуць мець вялікае сімвалічнае, калі не ваеннае значэнне».

Праблема гэтага трэцяга сцэнару — у тым, што ён патрабуе ад украінскага народа быць гатовым да доўгай і цяжкай вайны.

А для гэтага патрэбна стабільная падтрымка Захаду.

Генерал Бэранз кажа, што гэта каля 100 мільярдаў долараў у год — «даволі вялікая сума для заходніх эканомік».

Афіцэр у адстаўцы прагназуе, што вайна скончыцца няхутка. Перадумоў для гэтага ён не бачыць.

«На дадзены момант ясна толькі тое, што гэтая вайна далёкая ад завяршэння. Абодва бакі поўныя рашучасці змагацца далей, і Захад паабяцаў падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца».


Глядзіце таксама

Пераклад НЧ