Колькасць загінулых у Ізюме можа значна перавышаць трагедыю ў Бучы — амбудсмен

Колькасць загінулых у Ізюме можа ў разы перавышаць бучанскую трагедыю. Пра гэта паведаміў упаўнаважаны па пытаннях асобаў, што зніклі без вестак пры асаблівых абставінах Алег Кацянко.

b7ea740_a31ff0f_izum_mas.jpg

Алег Кацянко адзначыў: «Цяпер мы працуем над эксгумацыяй целаў вайскоўцаў. Затым целы будуць перададзеныя экспертам для наступнай ідэнтыфікацыі асоб загінуўлых.

На жаль, гэта толькі пачатак нашай працы тут. Колькі такіх лакацый будзе яшчэ знойдзена на дэакупаваных тэрыторыях, пакуль не вядома, але суровая рэальнасць паказвае на тое, што колькасць загінулых у Ізюме можа ў разы перавышаць бучанскую трагедыю».

Алег Кацянко распавёў, што адну з лакацый з пахаваннямі яны знайшлі па відэа, якое выклалі ў свабодны доступ расіяне.

На дэакупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласці выяўленыя целы амаль 50 загінулых цывільных асобх, а месца масавага пахавання з прыкладна 445 магіл выяўлена каля Ізюма, паведаміў кіраўнік нацыянальнай паліцыі Кліменка. У той жа час ён падкрэсліў, што гэтая лічба — без уліку масавых пахаванняў, адкуль целы яшчэ не эксгумаваныя. Ён удакладніў, што гэтыя целы былі закапаныя з сакавіка.


Нагадаем, учора ўвечары Зяленскі ў звароце да нацыі заявіў: «Мы хочам, каб свет ведаў, што рэальна адбываецца і да чаго прывяла расійская акупацыя. Буча, Марыупаль, цяпер, на жаль, Ізюм... Расія паўсюль пакідае смерць. І павінна за гэта адказваць». Зяленскі ўпэўнены, што свет павінен прыцягнуць Расію да рэальнай адказнасці за гэтую вайну.