Горш, чым у Бучы. У вызваленым Ізюме знойдзеныя масавыя пахаванні

Масавыя пахаванні людзей знойдзены ў Ізюме Харкаўскай вобласці. 

izjum_pahavanni.jpg

«У Ізюме на Харкаўшчыне знойдзена масавае пахаванне людзей. Неабходныя працэсуальныя дзеянні там ужо пачаліся. Больш інфармацыі — дакладнай, праверанай — павінна быць заўтра», — сказаў Уладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале позна ўвечары 15 верасня.

Раней начальнік следчага ўпраўлення паліцыі Харкаўскай вобласці Сяргей Булавінаў паведаміў, што ў вызваленым Ізюме Харкаўскай вобласці выяўлена масавае пахаванне на больш чым 440 целаў, але дакладная колькасць забітых невядомая.

Зяленскі падчас наведвання Ізюма распавядаў, што расіяне падчас акупацыі Ізюму і Балаклеі ў Харкаўскай вобласці паводзілі сябе такім жа чынам, як у Кіеўскай вобласці: катавалі жыхароў, разбуралі дзіцячыя сады і школы, іншую інфраструктуру.


Цяпер на месцы пахавання пачаліся неабходныя працэсуальныя дзеянні.

«Заўтра ў Ізюме будуць журналісты — украінскія і міжнародныя. Мы хочам, каб свет ведаў, што рэальна адбываецца і да чаго прывяла расійская акупацыя. Буча, Марыупаль, цяпер, на жаль, Ізюм... Расія паўсюль пакідае смерць. І павінна за гэта адказваць», — сказаў Зяленскі ў вечаровым звароце да нацыі.

Зяленскі ўпэўнены, што свет павінен прыцягнуць Расію да рэальнай адказнасці за гэтую вайну.

«Вечная памяць усім, чые жыцці забралі акупанты! Вечная слава кожнаму, хто ваюе за Украіну!» — адзначаецца ў паведамленні.

СМІ апублікавалі фота масавага пахавання вайскоўцаў ВСУ пад Ізюмам Харкаўскай вобласці.

СМІ апублікавалі фота масавага пахавання вайскоўцаў ВСУ пад Ізюмам Харкаўскай вобласці.

«Мы так палічылі, тут дзесьці каля 20–25 чалавек. Хоць напісана тут было 17. Мы праверым гэта ўжо калі будуць падымаць (целы. — Рэд.)», — паведаміў упаўнаважаны па пытаннях асоб, якія зніклі без вестак пры асаблівых абставінах Алег Кацянкоў.

Цяпер невядома дакладная колькасць асоб, пахаваных у магіле і невядома, хто пахаваны ў суседніх магілах.

Пародле korrespondent.net, t.me/V_Zelenskiy_official