Колькі рускіх салдат загінула? Генштаб Украіны падлічыў

Каля 17 700 вайскоўцаў і больш за 140 самалётаў. Такія расійскія старты назваў Генштаб Украіны.

pamusto_rusisko_tanko_bokstelis_ukrainoje_89562455.jpg


Па стане на 1 красавіка 2022 года расійскія войскі страцілі ва Украіне каля 17 700 байцоў. Таксама фіксуюцца сур'ёзныя страты баявой тэхнікі. Такую інфармацыю дае Генштаб УСУ на сваёй старонцы ў Facebook.

"Даныя ўдакладняюцца. Падлік ускладняецца высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў", —павеламілі ў Генштабе. Таму прыкладныя лічбы такія:

Агульныя баявыя страты Расіі:

  • асабісты склад — каля 17700 чалавек
  • танкі — 625
  • баявыя браніраваныя машыны — 1751
  • артылерыйскія сістэмы — 316
  • РСЗА — 96
  • сродкі СПА — 54
  • самалёты — 143
  • верталёты — 131
  • аўтамабільная тэхніка — 1220
  • караблі/катэры — 7
  • цыстэрны з ГЗМ — 76
  • БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 85
  • спецыяльная тэхніка — 24
  • пускавыя ўстаноўкі АТРК/ТРК — 4

Расійскі бок не імкнецца аператыўна паведамляць пра страты ў шэрагах сваіх вайскоўцаў.

Паводле падлікаў ЗША, расійскія войскі страцілі дакладна больш за 10 000 чалавек забітымі.