Лога расійскага «McDonald's» скрадзена ў вытворцы кармоў для жывёл

Сетка, якая павінна замяніць «McDonald's» у Расіі, атрымала лагатып, што вельмі моцна нагадвае лога партугальскага вытворцы кармоў для жывёл.

Расійскі варыянт

Расійскі варыянт

Не паспелі ў Расіі адкрыць сетку фастфуду «Смачна і кропка», якой замянілі McDonald's, а ўжо ўляпаліся ў скандал. У лагатыпе расійскай сеткі пазнаецца лагатып партугальскай кампаніі Matosmix, якая займаецца кармамі для жывёл.
Варта адзначыць, што ў лагатыпах выкарыстоўвалі фактычна ідэнтычныя графічныя элементы і прапорцыі.

par_mak_2.jpg


par_mak.jpg


Расійскія СМІ паведамілі, што 12 чэрвеня ў Маскве і Маскоўскай вобласці пад новым брэндам адкрыліся першыя 14 рэстаранаў, у якіх раней знаходзіліся ўстановы сеткі McDonald’s.