Максім Кац: Калі б у РФ хацелі міру — не стралялі б па дзіцячай бальніцы, не спальвалі масты

Той, хто хоча перамоваў, не прыкладае адчайных намаганняў, каб дыялог з ім стаў немагчымы. Той, хто хоча спыніць, пагасіць ці хаця б нават замарозіць вайну, не пераводзіць яе наўмысна ў значна больш варварскае рэчышча… Спалучэнне прапаганды  і рэпрэсій ў Расіі паспяхова працуе, ну і якія могуць быць прычыны ў Пуціна заканчваць пачатую вайну? Заканчэнне вайны — непрадказальная і патэнцыйна нестабільная будучыня. Навошта туды ісці, калі ў сучаснасці ў Пуціна ўсё добра, разважае Максім Кац.

Максім Кац на Маршы памяці Барыса Нямцова ў Маскве ў 2020 г. Фота Wikipedia

Максім Кац на Маршы памяці Барыса Нямцова ў Маскве ў 2020 г. Фота Wikipedia

Удар па Кіеўскай дзіцячай бальніцы

Апошнім часам мы рэдка гаворым пра абстрэлы мірнага насельніцтва ва Украіне, ды і з расейскага боку таксама. Прычала простая, калі пра іх казаць, то прыходзіць казаць толькі пра іх. Абстрэлы адбываюцца кожны дзень, кожны дзень гінуць мірныя жыхары. Але сёння ўжо нават па мерках паўнамаштабнай зацяжны вайны здарылася нешта жахлівае.

Падчас масіраванага абстрэлу Украіны адна з ракет трапіла ў самую буйную на Украіне дзіцячую бальніцу, Ахмацдзет (ахова мацярынства і дзяцінства, скарочана яна так называецца)... Не толькі маштаб і цынізм вылучаюць гэты абстрэл з шэрагу іншых, але і момант, калі ўсё адбылося. Пра гэта і пагаворым.

Можна не сумнявацца ў тым, што менавіта непасрэдным і хуткім вынікам такой варварскай атакі стане пашырэнне магчымасцяў Украіны па атакі на расійскую тэрыторыю. Магчыма, разам з пастаўкай новых відаў дальнабойнай зброі.

Удар па дзіцячай бальніцы — гэта такое эталоннае варварства. Гэта тое, пасля чаго любая рэакцыя будзе выглядаць адэкватнай і суразмернай. Пасля ўдару па дзіцячай бальніцы, па дзецях — нават пуцінскія сябры ва ўрадах і парламентах па ўсім свеце, якіх так сытна ўтрымліваюць, будуць вымушаныя ўсе свае лабісцкія намаганні пачынаць з нуля.

Ніхто не асудзіць Украіну за ўдар адплаты. Жыхары Крыма і прыгранічных абласцей Расіі – вось прамыя ахвяры цяперашняга варварства, бо цалкам відавочна, што без адказу такая подласць не застанецца.

Але ёсць наступствы і больш глабальныя. Цяперашняя атака па Украіне як быццам знарок прыйшлася на фінал вялікага турнэ Віктара Орбана, які спачатку пабываў у Кіеве, прайшоў праз Маскву, заехаў у Пекін, а цяпер накіроўваецца ў Вашынгтон.

Падарожжа Орбана — гэта новая падстава для сусветнай грамадскасці паразважаць, што Пуцін вось зусім ужо цяпер гатовы да мірных перамоваў. 

Асаблівыя аптымісты і зусім палічылі, што перамовы гэтыя, маўляў, ужо ідуць, а кругасветнае падарожжа венгерскага прэм'ера – гэта іх, перамоваў, знешняе выражэнне.

Глядзіце таксама

Але варварская атака, учыненая расійскім бокам, адкладзе рэальныя спробы пра нешта дамовіцца на чарговы нявызначаны тэрмін, таму што для ўкраінскага кіраўніцтва абсалютна не варыянт размаўляць з Пуціным, пакуль ратавальнікі дастаюць дзяцей з-пад завалаў. Больш за тое, ні ў каго з саюзнікаў няма магчымасці заікнуцца аб перамовах і неяк націснуць або пераканаць, таму што выбаршчыкі таксама ўсе бачылі, і найперш бачылі дзіцячую бальніцу, у якую трапіла ракета.

Гэтая сітуацыя вяртае нас да размовы, якая ўжо была.

Бессэнсоўна і шкодна слухаць тое, што Пуцін кажа, тым больш, калі ён кожны раз кажа новае, калі за суткі яго формула свету змяняецца на процілеглы. А вось што мае сэнс — глядзець, што Пуцін робіць…

Той, хто хоча перамоваў, не прыкладае адчайных намаганняў, каб дыялог з ім стаў немагчымы. Той, хто хоча спыніць, пагасіць ці хаця б нават замарозіць вайну, не пераводзіць яе наўмысна ў значна больш варварскае рэчышча.

Шлях да любога перамір'я пачынаецца з базавага кроку, з рутынізацыі вайны. Бакі ўгрызаюцца ў зямлю, ніхто нікуды не рухаецца, колькасць загінулых з сотняў чалавек у дзень зніжаецца да дзясяткаў у тыдзень, вайна сыходзіць з першых палос газет – і тады ў абодвух бакоў з'яўляецца магчымасць, якая ўзнікла ў 15 годзе да моманту мінскіх пагадненняў – зафіксаваць на паперы статус-кво, які склаўся на зямлі.

Глядзіце таксама

Лінія фронту ператвараецца ў лінію размежавання. Па гарадах і сацыяльных аб'ектах нічога не ляціць, не з'яўляюцца новыя сіроты і ўдовы кожны дзень. Вайна з чагосьці вельмі асабістага, з нянавісці, праз якую нельга пераступіць, ператвараецца ў фон. Тады да палітыкаў адпраўляецца запыт ад грамадзян: Калі хтосьці хоча перамоваў, нават на сваіх умовах — ён не арганізуе тэрор цывільнага насельніцтва, не страляе па дзіцячай бальніцы, не спальвае масты. Нас гэты фон напружвае і нервуе, дамовіцеся ж пра што-небудзь».

Горшае, што на такім шляху можна стварыць — тое, што расійская армія стварыла ўчора раніцай. Калі людзі бачаць такое, у іх і блізка не ўзнікае запыту на мір, у іх узнікае запыт толькі на адплату.

Пасля кадраў з акрываўленымі дзецьмі любыя рацыянальныя аргументы адразу ідуць лесам. Усе размовы ў духу «давайце проста перастанем страляць і станем жыць дружна» змаўкаюць вельмі надоўга. І на доўгі час складваецца кансэнсус: жыць будзем альбо мы, альбо яны.

Сёння прынята абмяркоўваць план мірнага ўрэгулявання, да якога прыйшлі на стамбульскіх перамовах у сакавіку 2022 года. Толькі які сэнс абмяркоўваць гэты план, калі паміж яго складаннем і перспектывай падпісання здарылася Буча?

Глядзіце таксама

Мы не будзем па пяцідзесятым коле размаўляць пра прычыны, па якіх Пуцін не збіраецца нічога заканчваць, тым больш, што гаворка не пра гэта. Факт у тым, што Пуцін у такой сітуацыі адчувае сябе цалкам арганічна. Вакол яго ствараюць свет, дзе ўсё не проста добра, а так выдатна, як ніколі не было. Па 1000 чалавек у дзень ідуць добраахвотнікамі, грошы на ўсё ніяк не сканчаюцца, паляна канчаткова зачышчаная, можна не перажываць аб пратэстах і палітычнай нестабільнасці.

Жахлівыя ахвяры з расійскага боку — і гэта толькі паводле падлікаў публічных некралогаў — перавысілі страты ЗША ў В'етнаме, а грамадства быццам бы іх не заўважае. Спалучэнне прапаганды і рэпрэсій паспяхова працуе, ну і якія могуць быць прычыны заканчваць пачатае?

Заканчэнне вайны — непрадказальная і патэнцыйна нестабільная будучыня. Навошта туды ісці, калі ў сучаснасці ў Пуціна ўсё добра? Пуцін херачыць усім, што ў яго ёсць. Для яго няма ніякіх чырвоных ліній і ўяўленняў аб рацыянальнасці.

Заканчваюцца снарады і ракеты — ён ідзе купляць іх у Ірана і Паўночнай Карэі. Бюджэт не цягне вайсковыя выдаткі — дзіркі закрываюць за кошт Фонду нацыянальнага дабрабыту. На вайну ідзе ўсё, на вайну працуюць усе. Цэлыя галіны эканомікі без вайны проста перастануць існаваць.

Нават гаворкі не ідзе пра спробы неяк замарозіць вайну, хоць неяк пашкадаваць калі не чужых, то хаця б сваіх. Настолькі масіраваны і невыбарчны ўдар, які адбыўся ўчора — не што іншае, як запрашэнне да новага вітка эскалацыі. У ім няма ваеннага сэнсу.

Глядзіце таксама

Які ваенны сэнс біць па дзіцячай бальніцы? Адзіны яго вынік, усяго гэтага ўдару — больш зброі і больш свабоды дзеянняў для Украіны, больш смерцяў з абодвух бакоў.

Гэта як загадзя асуджаны наступ на Харкаў, вайна дзеля вайны, дзеля таго, каб яе не заканчваць, вайна як натуральны і адзіна магчымы стан. Вельмі некамфортна гэта прызнаваць, але, на жаль, такія факты.

Калі хтосьці хоча перамоваў, нават на сваіх умовах — ён не арганізуе тэрор цывільнага насельніцтва, не страляе па дзіцячай бальніцы, не спальвае масты.

Ніякая ўлада Украіны не будзе размаўляць з Пуціным, пакуль фатаграфіі скрываўленых дзяцей круцяцца ў эфіры. Ніякія саюзнікі не будуць такім перамовам спрыяць. Пуцін колькі заўгодна можа курчыць з сябе прыдуркаватага, але настолькі прымітыўныя прычынна-выніковыя сувязі даступныя любому, нават яму.

Ніхто не будзе дамаўляцца з маньякам. У Пуціна былі магчымасці і час падправіць сваё рэнамэ, спыніць крывавае вар’яцьва, увесці вайну хоць бы ў падабенства цывілізаванага рэчышча, але ён працягвае ваяваць, як ваяваў, — як варвар, якому ўсе сродкі добрыя. Кошт такіх паводзінаў — загінулыя сёння мірныя грамадзяне Украіны і тыя расіяне, якія непазбежна загінуць ад удараў адплаты.

Абмен смерцямі мірных жыхароў і вайскоўцаў – вось гэта фармат вайны, які Пуціну падабаецца. Ні да якой дамоўленасці хоць бы аб часовым спыненні агню такія крокі па вызначэнні не прыводзяць.