Параненых украінскіх салдат лечаць у польскіх шпіталях

Мы лечым параненых украінскіх салдат у польскіх шпіталях, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

eaa52b33_f6ea_48f6_8c68_5a16384671dc_w1200_r1.webp

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што Польшча гатовая падрыхтаваць асобныя транспартныя магчымасці для палякаў, якія хацелі б хутка перабрацца з Заходняй Украіны ў Польшчу ў выпадку актывізацыі баёў ва Украіне, пра гэта паведамляе партал RMF24.pl.

«Палякі таксама з'яўляюцца часткай вялікай хвалі бежанцаў, які[ больш за 2,5 мільёна чалавек», – адзначыў Маравецкі.

Ён запэўніў, што праз польскія консульствы і непасрэдную дзейнасць урада і дзяржаўных устаноў заўсёды ёсць кантакт з палякамі, якім патрэбна дапамога.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама сказаў, што ў польскіх шпіталях ужо лечаць параненых салдат, гэта і людзі польскага паходжання, у асноўным гэта грамадзяне Украіны, тыя, хто быў паранены на перадавой, на паўночным фронце – Харкаў, Кіеў, Сумы, на ўсходнім фронце – Данбас, або паўднёвым – Марыупаль, Херсон.

Паводле Польскага Радыё