Пастухоў: Дыспрапорцыя ў цане жыцця і смерці ў РФ руйнуе традыцыйныя сямейныя асновы
Выплата сваякам за забітага на вайне пакрывае і яго дзесяцігоддзі заробку на працы і адразу неатрыманыя даходы і ад ненароджаных дзяцей. Доктар гістарычных навук і расійскі палітолаг Уладзімір Пастухоў пра жахлівую эканоміку вайны.

Праект «Re:Russia»: на выплаты расійскім вайскоўцам за год сышло 1,5% ВУП
Так мяркуюць журналісты, Выплаты вайскоўцам, якія ўдзельнічаюць у вайне з Украінай, а таксама параненым і сваякам забітых падчас баявых дзеянняў за апошнія 12 месяцаў — з ліпеня 2023 да чэрвеня 2024-га — павінны былі скласці прыкладна ад 2,75 да 3 трыльёнаў рублёў.
Такія падлікі ў аўторак, 16 ліпеня, апублікаваў праект Re: Russia з указаннем, што гэта сума адпавядае 1,5% ад чаканага ВУП Расіі ў 2024 годзе, піша dw.com.
«Усяго праз вайну ўжо прайшло, відавочна, каля мільёна расійскіх грамадзян», — гаворыцца ў публікацыі.
Калі ўзяць за аснову даныя аб колькасці расійскай групоўкі ва Украіне, памер заробкаў вайскоўцаў, аплату за службу па кантракце і выплаты за раненні і калецтвы, журналісты прыходзяць да такіх высноў: «Толькі за апошні год зарплаты тым, хто ваюе, разам з сумамі выплат за раненні, калецтвы і гібель маглі скласці ад 2,75 да 3 трлн рублёў у залежнасці ад ацэнкі памеру групоўкі.Гэта, адпаведна, 1,4 – 1,6% чаканага ВУП Расіі ў 2024 годзе (191 трлн) і 7,5 – 8,2% усіх выдаткаў федэральнага бюджэту на гэты год (усяго 36,7 трлн рублёў)».
Пры гэтым штомесячныя выплаты вайскоўцам (уключаючы аднаразовыя выплаты за заключэнне кантракту), па падліках Re:Russia, склалі 1,55 – 1,8 трлн рублёў, а выплаты за раненні, калецтвы і гібель — прыкладна 1,2 трлн рублёў.
Глядзіце таксама

Уладзімір Пастухоў: «Наш бізнэс — смерць!» — гэта прынцып існавання рускага народа
Расійскі палітолаг Уладзімір Пастухоў у сваім тэлеграм-канале разважае пра эканоміку вайны:
«Некалькі думак пра піраміду смерці, якую тэмпамі ўдарнай будоўлі ўзводзяць у Расіі.
Толькі што Міхаіл Мішусцін паведаміў дэпутатам, што сярэдняя заработная плата ў Расіі дасягнула 73 тысяч рублёў. Адначасова некалькі аналітычных цэнтраў абнавілі даныя па выдатках на вайну.
Калі лічбы, агучаныя RE: RUSSIA правільныя (а пакуль ніхто не спрабаваў іх абвергнуць), і ў рамках выплачаных за год трох трыльёнаў рублёў кампенсацый вайскоўцам і членам іх сем'яў за кожнага забітага сапраўды выплачваецца 14 мільёнаў рублёў, то вымалёўваецца цікавая арыфметыка вайны.
Калі за кожнага забітага выплачваюць 140 тысяч еўра (я адразу перавожу ў цвёрдую валюту, каб зрэзаць нулі), а сярэдняя зарплата па Расіі прыблізна 730 еўра на месяц, то за кожнага забітага сям'я атрымлівае прыблізна 16-гадовую сярэднюю заработную плату.
Калі прыняць да ўвагі, што значная частка армейскага кантынгенту цяпер — гэта людзі, якія атрымліваюць не сярэднюю, а мінімальную заработную плату, якая ў бягучым годзе складае каля 192 еўра, то кампенсацыя ў выпадку іх гібелі для членаў іх сем'яў складае да 60 гадоў іх патэнцыйнага даходу.
У Расіі гэтыя людзі столькі не працуюць, так што кампенсацыя пакрывае даходнасць адразу двух-трох пакаленняў рускіх мужчын, якія нарэшце сталі прывабнымі для сваіх жанчын у эканамічным сэнсе.
Такім чынам, выплата пакрывае адразу неатрыманыя даходы і ад ненароджаных дзяцей.
Узнікае непераадольнае жаданне каго-небудзь забіць з дапамогай вайны.
Мы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнай разбэшчанасцю народа спакусай смерці. «Наш бізнэс — смерць!» — гэта не дэвіз «Вагнера», а прынцып існавання рускага народа, які, карыстаючыся выпадкам (вайной), ажыятажна мяняе сёння жыццё на смерць па вельмі выгадным курсе.
Пад напорам такіх дыспрапорцый у цане жыцця і смерці руйнуюцца любыя традыцыйныя сямейныя асновы, дзеля захавання якіх усё нібыта і ладзілася. Больш выгадна хіба што на органы мужыкоў пусціць, як старое аўто на запчасткі».