Польшча дэ-факта прызнала Расію тэрарыстычнай дзяржавай?

Амбасадар Расіі ў Польшчы Сяргей Андрэеў заявіў, што польскія ўлады з канца лютага заблакавалі банкаўскія рахункі расійскай амбасады ў Варшаве.

poland_2.jpg


Прычынай сталася тое, што гэтыя сродкі маглі быць выкарыстаныя для фінансавання тэрарызму, піша РБК-Украіна.

«Я падняў пытанне, што з канца лютага заблакаваныя нашы рахункі. Прычым — пра гэта я раней не казаў, але дадам цікавую дэталь — рахункі былі заблакаваныя паводле пастановы спачатку Мінфіна, а затым пастановай польскага пракурора на той падставе, што сродкі з гэтых нашых рахункаў нібыта могуць выкарыстоўвацца для адмывання незаконна атрыманых сродкаў або для фінансавання тэрарызму», — распавёў Андрэеў.

Нагадаем, Расія поўнамаштабна ўварвалася ў Украіну 24 лютага. Вайна працягваецца ўжо 29-ы дзень.

Варта адзначыць, што Кангрэс ЗША чатыры разы (!) абмяркоўваў пытанне прызнання Расіі дзяржавай-спонсарам тэрарызму.