Прэс-сакратар прэзідэнта Чэхіі ажаніўся з украінскай бежанкай, якую прытуліў пасля пачатку вайны
Прэс-сакратар прэзідэнта Чэхіі Іржы Аўчачак на мінулым тыдні ажаніўся. Яго выбранніцай стала бежанка з Украіны. Паводле звестак чэшскага таблоіда «Blesk», 43-гадовы Аўчачок згуляў вяселле ў пятніцу, 4 лістапада, і цяпер праводзіць мядовы месяц у Чэхіі.
![5986810.webp 5986810.webp](/img/v1/images/5986810.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзначаецца, што спікер прэзідэнта Чэхіі пазнаёміўся са
сваёй будучай жонкай вясной, калі прапанаваў ёй жыллё ў рамках дапамогі
бежанцам. Пры гэтым вядома, што ў жанчыны ёсць сын дашкольнага ўзросту.
Аўчачак займае пасаду прэс-сакратара
Мілаша Зэмана з 2013 года.
Чэхія аказвае ўсю неабходную дапамогу Украіне з пачатку
паўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну — як ваенную, так і гуманітарную.
Так, кіраўнік МУС Чэхіі Віт Ракушан запэўніў, што ўкраінскія ўцекачы, у якіх
ёсць часовая абарона ў ЕС, але вярнуліся ва Украіну, могуць прыехаць у краіны
Еўразвязу, каб перазімаваць.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў ЕС прыбылі каля 4,3 млн.
украінскіх бежанцаў, аднак пятая частка з іх ужо вярнулася дадому. Нават з
Чэхіі, дзе маюць часовую абарону звыш 450 тысяч украінцаў, вярнуліся дадому ва Украіну
20%.
Акрамя таго, чэшскія дэпутаты прызналі палітычны рэжым Расіі
тэрарыстычным.
![Чэхія не будзе пускаць турыстаў з Расіі Чэхія закрыла ўезд для расійцаў з турыстычнымі візамі](/img/v1/images/167976.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)