Расія можа пачаць атакі пад чужым сцягам каля Херсона
Расійскія войскі могуць ладзіць атакі пад фальшывым сцягам каля Херсона.

Войскі РФ могуць выкарыстоўваць для атак каля Херсона чужыя сцягі, каб перашкодзіць падтрымцы насельніцтвам украінскіх контрнаступальных аперацый.
Прынамсі такое меркаванне выказалі эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) у сваёй штодзённай зводцы.
Адначаецца, што Расія цяпер умацоўвае рэзервовыя пазіцыі ў Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях, верагодна, у адказ на контратакі украінцаў.
Расійскія сілы таксама дэмантуюць бетонныя ірыгацыйныя збудаванні ў Херсонскай вобласці, каб прыкрыць цяжкую артылерыю ад украінскіх удараў.
Расійскія вайскоўцы правялі беспаспяховыя наступальныя аперацыі на паўночны захад ад Славянска, а ўкраінскія войскі, як пішуць эксперты, аднавілі падрыхтоўку да контрнаступлення на захад ад Ізюму.
На поўнач і паўночны ўсход ад Харкава бакі абмяняліся ўдарамі, але ні адна значная тэрыторыя не перайшла пад кантроль абодвух бакоў.
Паводле ВВС