Расія можа «забіць» сувязь Starlink ва Украіне

Амерыканскі бізнесовец Ілан Маск сцвярджае, што Расія можа ўсё ж дамагчыся свайго — нарэшце знішчыць Starlink на ўкраінскім фронце.

mask_2.jpg

Расія можа «забіць» Starlink — адзіную сістэму сувязі, якая працуе на ўкраінскім фронце, напісаў заснавальнік SpaceX Ілан Маск у сваім Twitter-акаўнце ў суботу, 15 кастрычніка.

«Вялікая розніца паміж сувяззю мірнага свету і сувяззю фронту. Starlink — адзіная сістэма сувязі, якая ўсё яшчэ працуе на фронце — усе астатнія мёртвыя. Расія актыўна спрабуе «забіць» Starlink. SpaceX накіравала велізарныя рэсурсы на абарону. Але нават у гэтым выпадку Starlink усё яшчэ можа памерці», — патлумачыў ён.

Па словах Маска, спадарожнікавая сувязь Starlink ва Украіне абыходзіцца кампаніі ў 20 мільёнаў долараў за адзін месяц.

«Акрамя тэрміналаў нам даводзіцца ствараць, запускаць, абслугоўваць і папаўняць спадарожнікі і наземныя станцыі, а таксама плаціць аператарам сувязі за доступ у інтэрнэт праз шлюзы. Нам таксама даводзілася абараняцца ад кібератакі і глушэння, якія становяцца ўсё складанейшымі», — дадаў Маск.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Ілан Маск паведаміў, што ён вырашыў адмовіцца ад фінансавання Starlink ва Украіне. І звярнуўся па дапамогу ў фінансаванні да Пентагона. Пра гэта ён даслаў днямі туды ліст.

Пры гэтым дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк супакоіў, што Украіна знойдзе спосаб працягнуць працу тэрміналаў Starlink пасля адмовы SpaceX ад фінансавання.

 Паводле korrespondent.net