Расія выкарыстоўвае новую зброю на вайне

Аналітыкі прыйшлі да высновы, гэта можа быць безэкіпажны надводны апарат з выбухоўкай. Да гэтага часу не паведамлялася аб наяўнасці такой зброі ў Расіі, піша «Агенцтва».

Ілюстрацыйны здымак безэкіпажнага надводнага апарата USV (фота MCSN Scott Youngblood)

Ілюстрацыйны здымак безэкіпажнага надводнага апарата USV (фота MCSN Scott Youngblood)

У тэлеграм-каналах з'явілася відэа нападу воднага беспілотніка маста ў Адэсе. Мяркуючы па відэа, якое распаўсюдзілі ва ўкраінскіх і расійскіх тэлеграм-каналах, 10 лютага каля 19.28 невядомы апарат падплыў да моста ў Затоку, пасля адбыўся выбух. З відэа нельга зразумець, наколькі моцна пацярпеў мост.
Украінскія ўлады, зрэшты, сапраўднасць роліка пакуль не пацвярджаюць. «Мы ўжо праходзілі ўкідванні такіх відэа і распаўсюджанне такога кшталту інфармацыі. Таму яшчэ раз: вайскоўцы паведамяць, калі нешта падобнае было. На дадзены момант такой інфармацыі няма», — сказаў спікер Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук.
У суботняй зводцы Мінабароны Расіі няма інфармацыі аб мосце.
Прарасійскія тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што на відэа — расійскі «падводны» або «надводны» беспілотнік.
Як піша OSINT-аналітык Сатан, на відэа хутчэй за ўсё безэкіпажны надводны апарат (USV) накшталт тых, што выкарыстоўвае Украіна. Аб тым, што падобныя беспілотнікі ёсць на ўзбраенні Расіі, да гэтага не паведамлялася, падкрэслівае эксперт.
Калі ў расійскай арміі сапраўды з'явіліся падобныя беспілотнікі, УСУ больш не змогуць атакаваць расійскія вайсковыя караблі, як было ў канцы кастрычніка 2022 года. «Мы можам убачыць змену балансу сіл у Чорным моры. Гэтым разам зноў на карысць Расіі», — піша аналітык. Да таго ж, мяркуе ён, Расея можа выкарыстоўваць USV для нападаў на судны, якія знаходзяцца ў Чорным моры ў рамках збожжавай здзелкі, каб затым абвінаваціць у нападах УСУ.
Аб выкарыстанні Расіяй марскіх надводных дронаў у тэлефоннай размове са старшынёй аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны.
«Падзяліўся турботай у сувязі з выкарыстаннем Расіяй марскіх надводных дронаў, што стварае пагрозу грамадзянскаму суднаходству ў Чорным моры», — напісаў Залужны ў сваім тэлеграм-канале. Ён не ўдакладніў, дзе яны былі скарыстаны.
Мост у Затоку — адзіны прамы шлях на паўднёвы захад Адэскай вобласці. У выпадку яго закрыцця дабрацца туды можна толькі праз Малдову. У прарасійскіх тэлеграм-каналах называюць мост «варотамі (не адзінымі) для заходняй тэхнікі, боепрыпасаў», якія пастаўляюць Украіне.
Расійскія войскі і раней наносілі ўдары па гэтым мосце.