Расійцы накрылі агнём цэнтр Херсона: шмат загінулых і параненых (фота 18+)
У выніку расійскага ўдару па цэнтры Херсона папярэдне 35 чалавек параненыя, 16 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Расійскія акупанты ў чарговы раз абстралялі цэнтр Херсона,
загінула пяць чалавек, яшчэ 20 атрымалі раненні, паведамілі спачатку ў Офісе Уладзіміра Зяленскага.
«Херсон. Расійцы здзейснілі чарговы тэрор — абстралялі
цэнтр горада! Загінулі людзі, разбураныя будынкі. Цэнтр горада, выхадны дзень,
шмат людзей на вуліцы», — адзначылі ў ОП.
Паведамляецца, што на месцы працуюць усе неабходныя службы, наступствы ўдараў высвятляюцца.
Пазней стала вядома, што ў выніку абстрэла 35 чалавек былі параненыя, 16 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
З-за сваёй блізкасці да лініі фронту Херсон падвяргаецца масіраваным артылерыйскім абстрэлам з боку расійцаў штодня. Акупанты, адкінутыя на
левы бераг Дняпра, адкрываюць агонь, у прыватнасці, па
жылых кварталах і
лініях камунікацый абласнога цэнтра.
14 снежня Расія ўдарыла па цэнтры Херсона, патрапіўшы ў
будынак абласной дзяржадміністрацыі. У
адказ на ўдары ВС РФ украінскія войскі б'юць па пазіцыях саміх акупантаў.
Паводле unian.net.