
Удакладняецца, што пацярпелы атрымаў агнястрэльныя раненні, яму ўдалося выжыць. Нікуліна шпіталізавалі, зараз ён знаходзіцца ў цяжкім стане.
У чэрвені 2022 года гэты суддзя вынес смяротны прысуд
тром замежным байцам, якія ваявалі за Украіну. Гаворка ідзе пра брытанцаў Шона
Пінера і Эйдэна Асліна, а таксама грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма.
Пасля гэтага ўпраўленне арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН)
па правах чалавека і ўся сусветная супольнасць асудзіла гэтыя смяротныя прысуды.
У верасні падчас вялікага абмену палоннымі ўсіх траіх добраахвотнікаў удалося вярнуць дадому.