У ЗША разгледзяць пытанне аб прызнанні Расіі дзяржавай — спонсарам тэрарызму
9 кастрычніка ў Кангрэс ЗША ўнеслі законапраекты аб прызнанні Расійскай Федэрацыі дзяржавай — спонсарам тэрарызму. Пра гэта паведаміў у твітары старшы саветнік Кангрэсу Пол Масаро.
Паводле яго слоў, у верхнюю палату парламента ЗША ўнеслі адразу
два такія законапраекты: ад сенатараў Ліндсі Грэм (Рэспубліканская партыя) і
кангрэсмена Тэда Ліу (Дэмакратычная партыя).
Акрамя таго, у Кангрэс унеслі законапраект кангрэсмена
Стыва Коэна (Дэмакратычная партыя) аб прызнанні дзеянняў Расіі ва Украіне
генацыдам.
Раней прызнаць РФ дзяржавай — спонсарам тэрарызму патрабавала Украіна, але 7 верасня Джо Байдэн заявіў, што яго адміністрацыя не плануе прыняцце такога рашэння. Прадстаўнікі Белага Дома патлумачылі гэта тым, што такі спосаб прыцягнуць Расію да адказнасці не будзе эфектыўным і што такі крок можа перашкодзіць дастаўцы гуманітарнай дапамогі ва Украіну.
15 верасня ў Сенаце ЗША прадставілі законапраект аб
прызнанні Расіі краінай — спонсарам тэрарызму.
У канцы верасня міжнародная працоўная група па санкцыях
супраць Расіі распрацавала пяты дакумент на тэму «Справа пра прызнанне
Расійскай Федэрацыі дзяржавай — спонсарам тэрарызму». У ім тлумачыцца
сутнасць і асаблівасці прадугледжанага амерыканскім заканадаўствам статусу «краіна — спонсар тэрарызму», а
таксама неабходнасць унясення Расіі ў спіс краін з такім статусам, а таксама
ацэненыя наступствы афіцыйнага прызнання Расіі дзяржавай — спонсарам тэрарызму і
для самой Расіі, і для ЗША ці Канады.