Украіну пакінулі ўжо 4 мільёны чалавек — ААН

Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў прыехаў у Львоў для абмеркавання таго, як яшчэ можна дапамагчы ўкраінскім бежанцам, паведамляе korrespondent.net.

Украінскія ўцекачы на Цэнтральным вакзале Амстэрдама

Украінскія ўцекачы на Цэнтральным вакзале Амстэрдама

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну краіну пакінула чатыры мільёны чалавек. Пра гэта заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі.

"Уцекачоў з Украіны цяпер 4 мільёны, праз пяць тыдняў пасля пачатку расійскай атакі", — напісаў ён у Twitter.

Філіп Грандзі дадаў, што прыбыў ва Украіну. У Львове ён плануе з уладамі, прадстаўнікамі ААН і іншымі партнёрамі абмеркаваць "спосабы павелічэння падтрымкі людзям, пацярпелым і перамешчаным у выніку гэтай бессэнсоўнай вайны".