Ва Украіне загінуў чарговы беларускі добраахвотнік. Яго асоба не раскрываецца
Паводле паведамлення прэс-службы палка "Каліноўскага", баец батальёну "Волат" загінуў учора падчас вызвалення ўкраінскага мястэчка ад акупантаў.
![c69ffe03_c77e358d079e5a6e4679ab0402b166d4_logo_1.jpg c69ffe03_c77e358d079e5a6e4679ab0402b166d4_logo_1.jpg](/img/v1/images/c69ffe03_c77e358d079e5a6e4679ab0402b166d4_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Асоба байца не раскрываецца па просьбах яго родных.
Гэта далёка не першы беларус, які гіне, баронячы ўкраінскую дзяржаўнасць у вайне з Расіяй. Загінулы ў сакавіку падчас баёў за горад Ірпень Зміцер Апанасовіч быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём "За баявыя заслугі". У гонар палеглага ў баях за Кіеў 31-гадовага беларуса Аляксея Скобліназвалі вуліцу ў Хмяльніцкім.
Месяц таму, 26 чэрвеня, пад Лісічанскам былі забітыя 6 жаўнераў, у тым ліку і камандзір батальёну "Волат" — Іван "Брэст". Падрабязнасці распавёў баец, які выжыў.На радзіме каліноўцам пагражаюць рэальныя тэрміны, а іх сваякі падвяргаюцца ціску і рэпрэсіям. Днямі з'явіліся падрабязнасці пераследу сваякоў Васіля Парфянкова, які таксама нядаўна загінуў ва Украіне.
![«Я паставіў на кон усё». Няскончанае інтэрв’ю з Іванам «Брэстам», які загінуў ля Лісічанску «Я паставіў на кон усё». Няскончанае інтэрв’ю з Іванам «Брэстам», які загінуў ля Лісічанску](/img/v1/images/marchuk_j690x.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)