З'ехаў крыміналітэт? Ва Украіне знізілася злачыннасць на 20%, а ў першыя месяцы вайны на 50%
Ва Украіне злачыннасць знізілася на 20%, а ў першыя месяцы вайны на 50%.
Пра гэта ў інтэрв'ю «Українським Новинам» паведаміў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка.
"У цэлым па дзяржаве на сённяшні дзень злачыннасць знізілася на 20%. У першыя месяцы вайны злачыннасць у рэгіёнах знізілася нават на 50%. Гэта звязана, у першую чаргу, з тым, што многія з'ехалі, у тым ліку і крыміналітэт", — паведаміў ён.
Паводле яго слоў, паліцыя правяла каласальную працу, у прыватнасці, з вулічнай злачыннасцю. Але адзначае, “што сацыяльнае і фінансавае становішча некаторых нашых грамадзян цяпер аб'ектыўна знізілася, таму мы гатовыя да гэтых выклікаў барацьбы са злачыннасцю", — адзначыў Кліменка.
Ён лічыць, што не зусім справядліва і аб'ектыўна параўноўваць узровень злачыннасці за тры месяцы мінулага 2021 і гэтага года, таму што цяпер ідзе вайна — і зусім іншыя рэаліі.
Між тым, Міністэрства ўнутраных спраў Украіны фіксуе істотнае памяншэнне злачыннасці ў Кіеве.