
Фота: Падпалены крэйсер "Масква" (twitter.com/Osinttechnical)
Караценькае відэа з’явілася ў Twitter журналіста-расследавальніка OSINTtechnical.
"Чарнаморскі флот Расіі. Марскі выратавальны буксір "Шахцёр" (СБ-922) каля "Масквы", — гаворыцца ў подпісе да відэа.
Russian Black Sea Fleet Prj. 712 sea rescue tug Shakhter (SB-922) alongside the Moskva pic.twitter.com/9LIkERQxLY
— OSINTtechnical (@Osinttechnical) April 18, 2022
Сёння расійскія журналісты звярнуліся па каментар да прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова. Той адказаў: "Мы сапраўды, так, бачылі кадры, але, наколькі яны аўтэнтычныя і адпавядаюць рэчаіснасці, мы сказаць не можам", — сказаў ён.
Відаць, фота і відэа і насамрэч сапраўдныя.