З Марыупаля «гуманітарным грузам» рускія вывозяць целы загінулых?

 «Ежа ў абмен на трупы — сапраўдны твар Расіі». Мэрыя Марыупаля паведаміла, што з «гуманітарным грузам» акупанты вывозяць целы загінулых

maryupal_polkazov.jpg

У мэрыі Марыуполя распавялі пра «гуманітарныя грузы», якімі акупанты вывозяць целы загінулых. Гаворка ідзе пра тыя самыя грузавікі, якімі Расія завозіць у Марыупаль гуманітарную дапамогу.

Паводле слоў дарадцы мэра Марыупаля Пятра Андрушчанкі, мэрыя Марыупаля папрасіла свае крыніцы ў горадзе праверыць гэтую інфармацыю.

«І вось па стане на раніцу сёння можам упэўнена заявіць, як акупанты вывозяць тысячы цел загінулых з Марыупаля. Гэта не адзінкавы выпадак, а рэальна масавы характар і адладжаны механізм. Як ні дзіка гэта гучыць — у грузавіках "гуманітарнага грузу". Гэта значыць, тыя самыя грузавікі, якія завозяць "гуманітарныя падачкі" ў Марыупаль на зваротным шляху загружаюцца целамі загінулых», — распавядае Андрушчанка.

Ён дадае, што у тым выпадку, калі вялікая колькасць загінулых знаходзіцца ў адным будынку, грузавікі падганяюць наўпрост да дома. У выпадку адсутнасці вялікай колькасці — пагрузка страшнага грузу адбываецца ў прадуктовых складах каля Метро, дзе і праходзіць ўпакоўка целаў загінулых.

«Паводле інфармацыі, такія грузавікі рухаюцца далей у месца базавання мабільнага крэматорыя ў Харцызску, але мы працягваем удакладняць гэтую інфармацыю. Жудасная аптымізацыя лагістыкі. Ежа ў абмен на трупы — сапраўдны твар Расіі», — паведаміў Пётр Андрушчанка.