Здавайце ствалы! Жыхароў Маямі заклікаюць здаваць зброю ў дапамогу Украіне

Улады Маямі на Паўднёвым Усходзе ЗША прыдумалі нестандартны спосаб заахвоціць жыхароў адмовіцца ад стралковай зброі, якая ім належыць. Мясцовая паліцыя абвясціла, што ўсе здадзеныя насельніцтвам ствалы будуць адпраўляцца ва Украіну.

photo_2022_08_28_12_24_06.jpg


Кампанія Guns Buyback, арганізаваная мэрыяй горада сумесна з Дэпартаментам паліцыі, заклікае жыхароў здаваць у паліцэйскія ўчасткі пісталеты, драбавікі і вінтоўкі ў абмен на падарункавыя карты, піша ВВС.

«Уся сабраная зброя будзе адпраўленая ва Украіну, што таксама дасць магчымасць ачысціць ад яе нашы вуліцы», — заявілі ў гарадской адміністрацыі.

За кожны здадзены пісталет улады абяцаюць падарункавую карту на 50 долараў, за стрэльбу або драбавік — на 100, а за паўаўтаматычную вінтоўку або аўтамат Калашнікава — на 150 долараў.

Пры гэтым ніякіх пытанняў тым, хто здасць зброю, абяцаюць не задаваць.

Суадносіны агнястрэльнай зброі ў ЗША складаюць 120,5 адзінак на 100 жыхароў.

Толькі ў 2020 годзе ад агнястрэльных раненняў загінулі больш за 45 тысяч амерыканцаў, — у выніку забойстваў або самагубстваў.

Пытанне аб свабодным валоданні зброяй глыбока палітызаванае: прыхільнікі кантролю над зброяй супрацьстаяць слаям насельніцтва, што абараняюць сваё канстытуцыйна замацаванае права на нашэнне зброі.