Знакаміты сабака Патрон стаў героем мультсерыяла (відэа)

Першая серыя мультфільма пад назвай "Разбураны мост" апублікавана на ютуб-канале "Patron the dog".

shestovytsia_after_battle__19_april_2022__03_.jpg

https://dsns.gov.ua/
У першай серыі сабака Патрон распавядае свайму сябру кату Таму пра свой працоўны дзень. Ён атрымаў сігнал пра разбураны мост і пачуў сваім носам небяспеку.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы USAID і ў партнёрстве з UNICEF.


Патрон — службовы сабака-сапёр, які атрымаў сусветную вядомасць пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны.
У Патрона ёсць уласныя старонкі ў Instagram, Twitter, а відэаролікі з яго ўдзелам, якія публікуюцца ў тым ліку на афіцыйных старонках украінскіх дзяржаўных органаў у сацыяльных сетках, набіраюць сотні тысяч праглядаў.
Яго называюць талісманам атрада сапёраў, якія займаюцца размініраваннем тэрыторый у Чарнігаўскай вобласці, увасабленнем украінскага патрыятызму і супраціву Расіі.
Патрон стаў сімвалам Міжнароднага каардынацыйнага цэнтра па пытаннях гуманітарнага размініравання.
У траўні Патрон быў узнагароджаны прэміяй Palm Dogmanitarian Award — спецыяльнай узнагародай 75-га Канскага міжнароднага кінафестывалю за сувязь паміж чалавецтвам і сабакамі. А ў верасні Укрпошта выпусціла марку з выявай Патрона.

marka_pes_patron_1.webp