
Гаспадар
Патрона, начальнік групы піратэхнічных прац і падводнага размінавання
Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях Міхал Ільёў, запісаў
відэазварот. У ім ён разам з Патронам падзякаваў журы за прыз.
«Дзякуй за
ўзнагароду! Мы б з радасцю наведалі з
Патронам Каны, але ў яго тут шмат працы. Хочам падзякаваць свет за дапамогу
Украіне», — сказаў Ільёў.
Першым
прыдумаў уручаць пальмавыя галіны сабакам журналіст Тобі Роўз. Яго натхніў яго
ўласны французскі фокстэр'ер Маттлі. І з 2001 года сабакам уручаюць прэмію ў
перадапошні дзень фэсту.
Паводле «Еўрарадыё».