Беларуса асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар у бок Лукашэнкі пасля пачатку вайны ва Украіне
25 траўня ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі Ігара Фёдарава. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК за каментар, які Фёдараў пакінуў у інстаграм, знаходзячыся ў Польшчы, паведамляюць праваабаронцы.
Пасля падзей 2020 года Ігар быў вымушаны эміграваць, аднак
вырашыў вярнуцца пасля пачатку вайны ва Украіне. Знаходзячыся на мяжы, ён
напісаў у сацыяльных сетках пост:
«...Цяпер мне так сорамна, сорамна, што мы толькі поглядамі
і маўчаннем праводзім танкі, якія едуць забіваць украінцаў, самалёты, якія
ўзлятаюць з нашых аэрадромаў і ракеты, якія ляцяць бамбіць украінскія гарады.
<...> Асабіста я буду лепш сядзець у турме, з чыстым сумленнем, чым
запужанным, падаўленым, з заткнутым страхам ротам, у цёплай утульнай кватэрцы
дзе-небудзь на Паўднёвым у Баранавічах ці на ўскрайку Кракава назіраць за ўсім
гэтым піз....ом і нічога не рабіць».