
Руслана Ксёнжыка прызналі вінаватым ва ўдзеле ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзскі парадак» 9 жніўня 2020 года. Згодна з абвінавачаннем, ён «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, прыняў актыўны ўдзел у такіх дзеяннях».
Таксама яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў мітынгу 30 жніўня
2020 года. У віну яму ставіліся амаль ідэнтычныя дзеянні, што і падчас першага
мітынгу.