Адсутнасць чалавечнасці

Часам, калі бачыш некаторыя з’явы і робішся не па сваёй волі сведкам учынкаў, якія здзяйсняюць асобы, што пражываюць на тэрыторыі  тваёй краіны, якія належаць да тваёй нацыі, проста хочацца кінуць усё і зваліць з гэтай краіны. Гэта калі бачыш, што асобы — людзьмі іх назваць проста цяжка — не бачаць пакутаў, не ведаюць, што такое міласэрнасць, не адчуваюць болі за іншых, але, надзеленыя судоваю ўладаю, вырашаюць лёсы сапраўдных  ЛЮДЗЕЙ.

Часам, калі бачыш некаторыя з’явы і робішся не па сваёй волі сведкам учынкаў, якія здзяйсняюць асобы, што пражываюць на тэрыторыі  тваёй краіны, якія належаць да тваёй нацыі, проста хочацца кінуць усё і зваліць з гэтай краіны. Гэта калі бачыш, што асобы — людзьмі іх назваць проста цяжка — не бачаць пакутаў, не ведаюць, што такое міласэрнасць, не адчуваюць болі за іншых, але, надзеленыя судоваю ўладаю, вырашаюць лёсы сапраўдных  ЛЮДЗЕЙ.

Гэтым разам я кажу, як вы зразумелі, пра так званых суддзяў. А ў дадзеным выпадку — пра адну суддзю, Алену Жук, якая адправіла ў вязніцу Сяргея Каваленку, актывіста КХП-БНФ, на два гады і адзін месяц. Асоба ў мантыі, у мяне рука не піша — жанчына — нібыта
не бачыла знясіленага ЧАЛАВЕКА, які апынуўся перад ёй толькі за тое, што вывесіў кольвек нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на гарадской елцы і быў засуджаны калегамі гэтай асобы на тры гады “хатняй хіміі. Але Сяргей не спыняў сваёй дзейнасці, і ўлады налічылі яму ажно чатыры парушэнні ў рамках умоваў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Налічылі, схапілі, пасадзілі ў следчы ізалятар. Каваленка абвясціў галадоўку, галадае і дагэтуль. А асоба ў мантыі, якая выносіла яму вырак у мінулую пятніцу (кудысьці і чамусьці вельмі спяшаючыся, бо і допыт сведкаў, і судовыя спрэчкі, і вынас прысуду адбыліся за адзін дзень), не выглядае на чалавека, які прытрымліваецца дыетаў. Сыты галоднаму не таварыш!

Алена Жук нахабна паводзіла сябе падчас судовага працэсу, адхіляючы хадайніцтвы абвінавачанага і ягоных адвакатаў, прымаючы рашэнні не пускаць у залу судовых пасяджэнняў маму, жонку, сяброў Сяргея, журналістаў і праваабаронцаў. Такім жа нахабным і беззаконным, па словах незалежных экспертаў, стаўся і прыгавор, які агучыла гэтая асоба ў мантыі. Яна, відаць, была сляпою, таму што не бачыла амаль шкелетаванае цела апазіцыйнага актывіста, які тры месяцы шляхам галадоўкі змагаецца за справядлівасць у дачыненні да яго. І не толькі да яго асабіста.

Яна, асоба ў мантыі, прызначаная ўладаю, не жадае несці ні маральнай, ні нейкай іншай адказнасці за тое, што вымаўляе ў межах агалошвання прыгавораў. І такіх “жукоў у судовай сістэме Беларусі — процьма.

“Першы і бясконцы палітык вельмі добра разумеў, падпарадкоўваючы сабе ўсе галіны ўлады, у тым ліку і судовую, што менавіта, запіхнуўшы ў кішэню асобаў у мантыі, ён робіць сваё існаванне бяспечным і гарантаваным. А асобы ў мантыях, прыкормленыя ўладаю, дзейнічаюць па прынцыпе “чего изволите. І ім да лампады, што чалавек, лёс якога яны вырашаюць, мяжуе са смерцю. Свой смачны і тлусты кавалак, свой уласны дабрабыт для асоб у мантыі — на першым месцы. Слова “Феміда для іх сышла у архаіку. Стала рудыментам. Слова “Справядлівасць — страшэннае трызненне. Таму і пануе ў Беларусі беззаконне. У дачыненні  да ўсіх, хто мае адрознае ад улады меркаванне, хто мае актыўную жыццёвую пазіцыю. Хто лічыць сябе Чалавекам. Асобы ў судовых мантыях гэтага адчування ўжо пазбавіліся. Бог ім суддзя.