Я не спыняюся здзіўляцца таму, як у нашай краіне ідзе “лібералізацыя і дэмакратызацыя ўнутрыпалітычнага жыцця. Ад “радасці росту свабоды і дабрабыту аж
распірае…
Толькі некалькі фактаў апошніх дзён.
7 ліпеня асіповіцкі гарадскі суд адправіў на нары на цэлы год моладзевага актывіста, фігуранта леташняга нашумелага “Працэсу чатырнаццаці Арцёма Дубскага, дарэчы, прызнанага
“Міжнароднай амністыяй вязнем сумлення. Еўропа пакуль маўчыць.
7 ліпеня ў Ваўкавыску міліцыянты і байцы спецназа (!) затрымалі дырэктарку фірмы “Ніка-таксі 22222, дзе працаваў палітвязень Мікалай Аўтуховіч, Людмілу Парэмскую, а самому
экс-прадпрымальніку працягнулі тэрмін знаходжання за кратамі ў следчым ізалятары. Столькі сіл — на адну жанчыну!
8 ліпеня ў Гомелі людзі ў цывільным затрымалі журналіста Алега Ражкова, які выконваў свой прафесійны абавязак, калі здымаў на камеру акцыю пратэсту ў цэнтры горада. Пры затрыманні супраць Алега ўжылі
фізічную сілу, у выніку чаго ў маладога чалавека адбылося зашчамленне пазванковага нерва, і цяпер хлопец ледзь можа хадзіць. Калі я тэлефанаваў Алегу на “мабілу, ён яшчэ
знаходзіўся ў міліцэйскім пастарунку, а праваахоўнікі вырашалі, што ім рабіць з журналістам і відэакасетай…
Віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку пракурор патрабуе ўляпіць два гады пазбаўлення волі за “распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці. Яго абвінавачваюць у
напісанні і распаўсюдзе лістоў з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі “Русское Национальное Единство. Сваёй віны Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам
яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць. І нават тыя, хто атрымаў такія лісты, не вераць, што праваабаронца мае да іх хаця б нейкае дачыненне, а адвакат Леаніда Свеціка Павел Сапелка называе гэтую
справу “жудаснай правакацыяй супраць свайго падабароннага.
Тэлеканалу “Белсат чарговым разам адмоўлена ў акрэдытацыі Міністэрствам замежных спраў, а ў Гродна моладзевых актывістаў аштрафавалі на буйныя сумы за распаўсюд антыкрызісных
прапаноў. І што мяне абурыла наогул — у Мінску забаронены пікет… у абарону жывёл! Ну што тут сказаць…
Такое ўражанне, што мясцовыя ўлады жывуць на іншай планеце, што для іх працэсы, якія адбываюцца ў краіне (або камусьці падаецца, што адбываюцца), — з галіны фантастыкі. А можа, усё робіцца
адмыслова, наўмысна? Можа, нашы ўлады хочуць праверыць вастрыню зроку новаспечаных “сяброў з Еўропы ды заакіяння? Прамацаць, як далёка яны, беларускія ўлады, могуць зайсці ў
невыкананні пажаданняў ці ўмоў еўрапейскай супольнасці, якая амаль заплюшчыла вочы на парушэнні правоў чалавека і асноўных свабодаў?
У мяне пакуль адказу на гэтыя пытанні няма. Толькі канстатацыя таго, што жыццё ў Беларусі прынцыпова не мяняецца…
Аскал “лібералізацыі па-беларуску”
- Блог Генадзя Кеснера
- 09-07-2009
Я не спыняюся здзіўляцца таму, як у нашай краіне ідзе “лібералізацыя і дэмакратызацыя ўнутрыпалітычнага жыцця. Ад “радасці росту свабоды і дабрабыту аж
распірае…
Толькі некалькі фактаў апошніх дзён.
7 ліпеня асіповіцкі гарадскі суд адправіў на нары на цэлы год моладзевага актывіста, фігуранта леташняга нашумелага “Працэсу чатырнаццаці Арцёма Дубскага, дарэчы, прызнанага
“Міжнароднай амністыяй вязнем сумлення. Еўропа пакуль маўчыць.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: