Філарэт і Інтэрнет
І гэты туды ж… Здзівіў мяне, ды вельмі непрыемна, глава Беларускай праваслаўнай царквы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Калі верыць Інтэрфаксу і БЕЛТА, то ў размове з прэзідэнтам у пятніцу 27 сакавіка Патрыяршы экзарх усёй Беларусі запрапанаваў кіраўніку дзяржавы кантраляваць сусветнае павуцінне, ды не проста, а па кітайскаму ўзору.
І гэты туды ж… Здзівіў мяне, ды вельмі непрыемна, глава Беларускай праваслаўнай царквы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Калі верыць Інтэрфаксу і БЕЛТА, то ў размове з прэзідэнтам у
пятніцу 27 сакавіка Патрыяршы экзарх усёй Беларусі запрапанаваў кіраўніку дзяржавы кантраляваць сусветнае павуцінне, ды не проста, а па кітайскаму ўзору.
Па словах былога прэтэндэнта на Патрыяршы пасад, “Інтэрнет, які з’яўляецца распахнутымі дзвярыма ў свет, мае магутны ўплыў на свядомасць людзей. Асноўная пагроза, з
меркавання Уладыкі, палягае ў тым, што “амаральная інфармацыя стала даступнаю такім прыдатным аўдыторыям, як дзеці і падлеткі, у якіх няўстойлівая псіхіка. Філарэт выказаў
спадзяванне, што дзяржава не пакіне без увагі праблему, зваязаную з “адкрытым доступам да брудных рэсурсаў.
Мне падаецца, што глава царквы заняўся, мякка кажучы, не сваёй справай. У Беларусі і без яго багата тых, каму ажно карціць забараніць апошнія магчымасці доступу да свабоднай і непадкантрольнай
дзяржаве інфармацыі. Занадта часта, падаецца, вярхоўны святар кантактуе з дзяржаўнымі структурамі, бо кажа пра тое і тымі ж словамі, што і некаторыя вядомыя “сябры прэсы і свабоды
слова.
Не ведаю, што меў на ўвазе мітрапаліт пад “бруднымі рэсурсамі, але ў мяне адразу ўзнікае асацыяцыя з выказваннямі кіраўніка дзяржавы на адрас - не, не сусветнага павуціння, але
канкрэтных людзей, пранымсі, палітычных апанентаў. Тым больш мне “падабаецца прапанова кітайскай мадэлі кантроля над сецівам. Дык у Кітаі, шаноўны ойча, і людзей на плошчах ды
стадыёнах расстрэльваюць (нават за карупцыю), дык можа і гэты досвед Вы нам параіце пераняць у “Паднябёснай?
Думаю, мітрапаліту варта было б узгадаць дзве прымаўкі, намякну толькі пачаткі:
1. З кім павядзешся,….
2. Благими намерениями … (ведаеце куды)…