Як “отморозки” могуць удзельнічаць у дыялогу?

Цудоўна! Брава, прэзідэнт! Ты самы найлепшы развянчальнік усіх ілюзіяў наконт таго, ці можна ў сённяшняй Беларусі ўвогуле ўжываць слова “дыялог. Тым больш “дыялог апазіцыі з уладай.

Цудоўна! Брава, прэзідэнт! Ты самы найлепшы развянчальнік усіх ілюзіяў наконт таго, ці можна ў сённяшняй Беларусі ўвогуле ўжываць слова “дыялог. Тым больш “дыялог апазіцыі з уладай.
Сённяшні выступ у Віцебску, падаецца, прыемная навіна для высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Міністры замежных спраў краін Еўразвязу яшчэ на 9 месяцаў працягнулі прыпыненне візавых санкцый дачынна відных прадстаўнікоў афіцыйнага Мінску. Афіцыйны кіраўнік падзякаваў: “Так, я азнаёміўся з гэтым рашэннем еўрапейцаў. Дзякуй, гэта добра.
І тут жа “Остапа понесло: “Калі яны думаюць, што нас можна трымаць на нейкім кручку, атрымліваючы сігналы ад нашых апазіцыйных “адмарозкаў, што нас можна дзёргаць і панукаць намі – то пры такой пазіцыі мы дыялог весці не будзем. Alles klar! Усё зразумела, як Божы дзень. А, яшчэ вось нешта да болю знаёмае: “Так званая апазіцыя – гэта пятая калона, якая дзейнічае на шкоду Беларусі.
Карацей, зноў прыбіла Беларусь да той прыстані, яд якой, падавалася, нас пакрысе пачалі адрываць кволыя еўрапейскія вятры. Адноўлены прывычны лексікон абцяжаранага некалькімі вышэйшымі адукацыямі “Галоўнага не пакідае ніякіх сумневаў – статус-кво цяперашняй улады захаваецца пры любых вятрах, пры любым раскладзе. Хай еўрапейцы не цешацца ілюзіямі, што менталітэт некаторых асоб можна выправіць нейкімі забабонамі ці абяцанкамі наконт супрацы і выгодаў цывілізаванага ладу. “Я свой народ за цывілізаваным светам не павяду, - заявіў больш за дзесяць гадоў таму тутэйшы правадыр. І слова сваё трымае…