Тры даведкі Васіля Сёмухі
Марыйко, котко золотэньке,
шчырэ дзяку за публікацыю. Усэнько - чыста праўда... Сьвято сьвятом, а мніэ воно заўшэ гуорке, бо усэ помэтаю і сэрцэ шчыэміт і старэчого віэўку нэ звэсэльвяе.
Усёго Вам доброго і найліэпшого додатком. Васіль
Гэтак па-нашаму, па-паляшуцку адгукнуўся Васіль Сёмуха на публікацыю ў НЧ ягоных згадак пра дзяцінства за акупацыяй, а таксама Прамовы з нагоды
ўручэння Крыжа кавалера ордэна “За адмысловыя заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія ў 1991 г.
Марыйко, котко золотэньке,
шчырэ дзяку за публікацыю. Усэнько - чыста праўда... Сьвято сьвятом, а мніэ воно заўшэ гуорке, бо усэ помэтаю і сэрцэ шчыэміт і старэчого віэўку нэ звэсэльвяе.
Усёго Вам доброго і найліэпшого додатком. Васіль
Гэтак па-нашаму, па-паляшуцку адгукнуўся Васіль Сёмуха на публікацыю ў НЧ ягоных згадак пра дзяцінства за акупацыяй, а таксама Прамовы з нагоды
ўручэння Крыжа кавалера ордэна “За адмысловыя заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія ў 1991 г.
Апоч таго, спадар Васіль набраў для мяне некалькі даведак, датычных яго сям'і, і суправадзіў іх камэнтарамі. Усё гэта, зь яго дазволу, зьмяшчаю тут.
1.
С П Р А В К А
Дана настоящая детям САМУХА Сергея Савича, Евгению Сергеевичу САМУХА и Василию Сергеевичу Самуха, в том, что их отец Самуха Сергей Савич с 1941 года держал связь с партизанами и всемерно помогал
партизанам. За связь и работу в пользу прартизан, хозяйство Самухи Сергея всё до основания было уничтожено т. е. сожжено, а сам Самуха Сергей Савич и жена его Самуха Мария были расстреляны немецкими
захватчиками в 1942 году.
Комиссар бригады им. Пономаренко Брестского соединения
/КРИШТАФОВИЧ/
(Круглая печать)
Каментар уладальніка:
Кшыштафовіч - партыйны дзеяч КПЗБ на Пружаншчыне, пазней – намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР.
Са спасылкай на гэтую Даведку я ў 1967 г. напісаў запыт Міністру замежных спраў Гурыновічу, ці маю я права патрабаваць ад урада ФРГ кампенсацыі за страчаную маёмасць, дастатковую для публікацыі ў
Беларусі майго перакладу “Фаўста, і, калі такое права маю, дык прасіў дапамагчы гэтую кампенсацыю зыскаць. У адказ на гэта я і быў выключаны з СП з фармулёўкай: “... за
зносіны з замежнымі пасольствамі (???) і спробу выдаць “Фаўста у Мюнхене (???). Супроць выключэння галасаваў адзін В. Вітка, устрымаўся адзін В. Быкаў, усе астатнія
– за!!! Копію даведкі мне наадрэз адмовіліся выдаць. Але сама справа, вядома захоўваецца ў архівах СП.
2.
Рэспубліка Беларусь
Хараўскі сельскі Савет народных дэпутатаў
225145. в. Харава
Пружанскага р-на, Брэсцкай вобл.
№ 1369
На № 08.06.2000
С П Р А В К А
Дана Хоревским сельским советом депутатов Пружанского района Брестской области жителю города Минска Сёмухе Василию Сергеевичу в том, что он действительно проживал на оккупированной территории с 22
июня 1941 года по 17 июля 1944 года. Компромитирующих данных не имеется.
Председатель Хоревского сельского Совета депутатов Т. А. Ильяшевич
(круглая печать сельсовета)
Каментар уладальніка:
Даведка з Харавы - самы мілы для мяне дакумет. Якое шчасце, што з пяцігадовага ўзросту аж па васьмігадовы я не скампраметаваў сябе ніякім супрацоўніцтвам з немцамі! Заганныя сувязі ўзніклі толькі ў
сталым узросце… Даведка выдадзена ці тое Камітэту па друку, ці тое непасрэдна па просьбе выдавецтва “Мастацкая літаратура.
3.
Ксеракопія стар. 270 – 271 з кнігі “ПАМЯЦЬ. Пружанскі раён
Хутар Ясенец
СЁМУХА Сяргей Савіч, н. ў 1905, яго жонка СЁМУХА Марыя Васілеўна, н. ў 1906, партызанскія сувязныя, расстраляны ў 1942 ва ўрочышчы Слабудка.
Ксерокопия верна
Зам. Председателя райисполкома И. С. Козорез
(Круглая пячатка)