Бацьку не абіраюць
Вось і скончыліся прэзідэнцкія выбары. Лукашэнка "элегантна перамог", але гэтая перамога выйдзе яму бокам. Еўрапейскія палітыкі выказаліся за спыненне дыялога і ўвядзенне санкцый, Мядзведзеў усё ж такі павіншаваў Лукашэнку, але не з перамогай, а з вынікамі выбараў. Беларусы ў перамогу Лукашэнкі не вераць. Кандыдаты ў прэзідэнты, ў бальшыні сваёй, сядзяць за кратамі.
Вось і скончыліся прэзідэнцкія выбары. Лукашэнка "элегантна перамог", але гэтая перамога выйдзе яму бокам. Еўрапейскія палітыкі выказаліся за спыненне дыялога і ўвядзенне санкцый,
Мядзведзеў усё ж такі павіншаваў Лукашэнку, але не з перамогай, а з вынікамі выбараў. Беларусы ў перамогу Лукашэнкі не вераць. Кандыдаты ў прэзідэнты, ў бальшыні сваёй, сядзяць за кратамі.
Але ж, усё ж такі ў нас Новы год і Раство, для каго каталіцкае, для каго будзе праваслаўнае, а хто і абодва святкуе. Таму, каб не вельмі сумаваць з-за выбараў, проста тое, як рэагуюць на вынікі
выбараў аптымісты. Народная творчасць, так бы мовіць. Некалькі анекдотаў.
* Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі бессэнсоўныя. Для беларусаў Лукашэнка — Бацька, а бацькоў не выбіраюць.
* Пад час несанкцыянаванага мітынга на плошчы беларускія міліцыянеры знайшлі выбуховыя рэчывы, дымавыя шашкі, арматуру, скелет маманта, магілу Чынгіз-Хана і Святы
Грааль.
* Лукашэнка ў ЦВК:
— Я ж прасіў: не больш за 60 працэнтаў!
Старшыня ЦВК Ярмошына:
— Насяйніка... піріпуталі ма…
* Калі вынайдуць эліксір бесмяротнасці, увесь свет узрадуецца. І толькі Беларусь хорам скажа "Ёлы-палы!!!"
* Патрыярх Кірыл павіншаваў Лукашэнку з чарговым пераабраннем. "Госпад галасаваў за Аляксандра Рыгоравіча тройчы", — заявіў ён. Дык вось адкуль
ўзяліся лішнія 40 працэнтаў!
* Беларускія спецслужбы занадта шчыра аднесліся да сваіх абавязкаў і абрынулі Skype ва ўсім свеце.
* Самы дэмакратычны сродак застацца прэзідэнтам — гэта перасаджаць астатніх кандыдатаў у прэзідэнты.
* Беларуская народная прыкмета: калі на вуліцы вам далі па мордзе, значыць вы — кандыдат у прэзідэнты.
* Ад адчаю і безвыходнасці жанчыны ідуць на панэль… А мужчыны — у АМАП.