10 карапузаў шукаюць мам і тат!
На іх натрапілася валанцёрка месяц таму, калі гуляла са сваім сабакам. На голай зямлі паміж гаражамі ляжаў знясілены сабака. Вакол варушыліся нованароджаныя шчанюкі. Іх мама была зусім без сілаў і не супраціўлялася пераезду на ператрымку. А можа і адчувала, што людзі хочуць дапамагчы.

Разам з мамай былі выратаваныя яе дзеткі — сем хлопчыкаў і тры дзяўчынкі. Дзесяць чароўных карапузаў шукаюць самых лепшых мам і тат!

Шчанюкам крыху болей за месяц.

Яны зусім здаровыя, апрацаваны ад паразітаў, ужо самастойна ядуць прыкорм. Вельмі вясёлыя і цямлівыя малыя. Вырастуць сярэдняга памеру, да 40 см у карку.

Яны вельмі чакаюць вас! Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца! +375 (44) 732-14-76 Вікторыя (вайбер), +375 (44) 519-53-18 Уладзіслаў.
